Марыя Віславух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Віславух
польск.: Maria Wysłouch[1]
Імя пры нараджэнні польск.: Marja Bouffałówna[1]
Род дзейнасці школьны настаўнік, перакладчыца, галоўны рэдактар
Дата нараджэння 1858[1]
Дата смерці 20 сакавіка 1905(1905-03-20)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Баляслаў Віславух
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары́я Віславу́х з дому Боўфалаў (польск.: Maria Wysłouch; 1858 — 20 сакавіка 1905, Львоў) — польская настаўніца, грамадская дзяячка, выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла са збяднелай шляхецкай сям’і, пазбаўленай маёнтку за ўдзел бацькі ў паўстанне 1863—1864 гадоў. Па смерці бацькі сям’і пераехала ў Віцебск, а адтуль у Пскоў. Марыя навучалася ў Пецярбургу на вышэйшых курсаў для жанчын, па сканчэнні якіх працавала настаўніцай у Варшаве.

Выйшаўшы за Баляслава Віславуха, пераехала ў Львоў, дзе разам з мужам пасвяцілася стварэнню незалежніцкай сялянскай партыі. Ад 1889 разам выдавалі двухтыднёвік «Przyjaciel Ludu». 21 мая 1890 Віславухі стварылі Таварыства сяброў асветы, якое займалася арганізацыяй вясковых чытальняў, лекцый і гутарак. У 1882—1899 гадах стварылі ў вёсках каля 300 бібліятэка і 100 чытальняў.

Адначасна Марыя ўдзельнічала і ў эмансіпацыйным руху: адкрывала жаночыя чытальні, таварыствы асветы, змагалася за роўныя правы працы і заробкі для жанчын. Была адной з ініцыятарак жаночага з’езда 15 жніўня 1899 года ў Закапаным. Выдавала часопісы для сялянак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia Popularna PWN, Warszawa 1987.
  • Ś. p. Maria Wysłouchowa // Nowości Illustrowane. — Т. nr 14. — С. 8, 9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]