Марыя Ганкель
Марыя Ганкель | |
---|---|
Marie Hankel | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Marie Dippe |
Дата нараджэння | 2 лютага 1844[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1929[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Герман Ганкель |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | эсперанта |
![]() |
Марыя Ганкель (ням.: Marie Hankel; 2 лютага 1844, Шверын — 15 снежня 1929, Дрэздэн) — першая паэтэса на эсперанта[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Ганкель вывучыла мову эсперанта ва ўзросце 61 года[5], пасля чаго актыўна ўлілася ў эсперанта-рух. У 1908 годзе яна стала саарганізатарам Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Дрэздэне. У 1909 годзе на літаратурным конкурсе, праведзеным падчас наступнага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Барселоне, яна атрымала першы прыз за свой верш «Сімвал кахання» (La simbolo de amo). Надалей, акрамя літаратурнай дзейнасці, Ганкель да самай смерці кіравала дрэздэнскім эсперанта-клубам, першым старшынёй якога яна з’яўлялася.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ганкель у сваіх вершах адлюстроўвала ідэалістычныя тэндэнцыі эсперантызму даваеннага часу. Галоўным зборам яе твораў стаў зборнік вершаў і апавяданняў «Пясчынкі» (Sableroj, 1911).
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #116453796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116453796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #116453796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Королевич 1989.
- ↑ Bernhard Pabst, які напісаў падрабязную біяграфію Марыі Ганкель, сцвярджае ў ёй, што будучая паэтэса вывучыла эсперанта менавіта ў 1905 годзе, а не ў 1903, як аб гэтым пішуць асобныя крыніцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Королевич А. И. М. Ганкель — первая поэтесса // Книга об эсперанто. — К.: Наукова думка, 1989. — С. 155-156. — ISBN 5-12-000985-9. Архівавана 6 лютага 2012.
- Geoffrey Sutton. Concise Encyclopedia of the Original Literature of Esperanto. 1887-2007. — New York: Mondial, 2007. — С. 52-53. — ISBN 978-1-59569-090-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Ганкель у Энцыклапедыі эсперанта (эсп.)
- Біяграфія Марыі Ганкель Архівавана 12 лютага 2021. (ням.)