Барселона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Барселона
Barcelona
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Barcelona collage.JPG
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Камарка
Каардынаты
Унутранае дзяленне
10 акруг
Алькальд (мэр)
Жордзі Эрэу
Плошча
100,4 км²
Вышыня НУМ
12 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
каталанская мова|каталанская
Насельніцтва
1 615 908 чалавек (2008)
Шчыльнасць
16 095 чал./км²
Агламерацыя
3 186 461 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+34 93
Паштовыя індэксы
08001-08080
Афіцыйны сайт
barcelona.cat
(катал.) (англ.) (ісп.) 
Мянушка
Ciutat Comtal
Барселона на карце Іспаніі
Барселона (Іспанія)
Барселона

Барселона (катал.: Barcelona [bəɾsəˈɫonə], ісп.: Barcelona [baɾθeˈlona]) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у міжрэччы рэк Бесос і Льёбрэгат, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія і правінцыі Барселона. Буйнейшы горад Каталоніі і другі пасля Мадрыда па колькасці жыхароў горад Іспаніі. Важны эканамічны і культурны цэнтр.

Тапаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Першакрыніца назвы Барселона невядомая, наконт гэтага існуюць розныя тэорыі і інтэрпрэтацыі чытання. Назва горада ўзнікла магчыма з фінікійскай мовы як Баркэно (Barkeno). Маюцца сведкі на старажытнай манеце з надпісам рукапісным іберыйскім шрыфтам[заўв 1], што гучыць на старажытнагрэцкай як Βαρκινών, Barkinṓn.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны ў 3 стагоддзі да н. э. як рымская калонія, але паступова стала адным з буйных гандлёвых цэнтраў Серадземнага мора. Некаторы час горад належаў Карфагену, але пасля Другой Пунічнай вайны зноў увайшоў ў склад Рымскай імперыі. Пасля распаду Рымскай імперыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вестготамі, якія ўтварылі ў Іспаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барселона была сталіцай гэтай дзяржавы.

У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі й каля стагоддзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стаў сталіцай краіны, залежнай ад імперыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 году Барселона была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасля аб’яднання Арагона з Кастыліяй горад перажываў заняпад.

Падчас вайны за іспанскую спадчыну 1705—1714 гадоў Барселона была занятая англійскімі войскамі. Падчас Напалеонаўскіх войнаў у Іспаніі вакол Барселоны адбылася некалькі буйных бітваў. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.

У ХХ стагоддзі Барселона перажыла буйное развіццё гандлю і прамысловасці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцця.

У 1924 годзе быў адкрыты метрапалітэн.

У горадзе адбыліся Сусветныя выстаўкі ў 1888 і 1929. У час грамадзянскай вайны ў Барселоне знаходзіўся рэспубліканскі урад (1937-39). 3 1977 адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія. У Барселоне прайшлі XXV летнія Алімпійскія гульні 1992.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Барселона знаходзіцца ў зоне серадземнаморскага клімату, з цёплымі й вільготнымі зімамі і сухімі, спякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпературы назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае снег. Самымі спякотнымі месяцамі з’яўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпература складае +38,6 °C).

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барселона з самалёта

Насельніцтва горада налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62% насельніцтва гэта каталонцы, 23,5% — іспанцы, 13,9% — іншыя (эквадорцы, перуанцы, мараканцы, калумбійцы, аргентынцы і г. д.).

У 1900 годзе колькасць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек і хутка расла да 1950 года, калі ў Барселону прыяжджалі жыхары менш развітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасць насельніцтва горада была ў 1979 годзе, калі тут жыло 1 906 998 чалавек.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

З 1997 году Барселона падзелена на 10 раёнаў:

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Барселона з’яўляецца адным з першых раёнаў Еўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагоддзя). У сярэдзіне ХІХ стагоддзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтр лёгкай прамысловасці і машынабудавання. Пасля гэтага прамысловасць грала асноўную ролю ў жыцці горада, але ў нашы дні абслугоўваючы сектар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасці Барселоны з’яўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барсэлоне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «СЕАТ», а таксама «Рэно», «Пежо» і «Форд».

Барселона кожны год прымае кірмаш «La Fira», таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Барселона знаходзіцца ў зоне серадземнаморскага клімату, з цёплымі й вільготнымі зімамі й сухімі, спякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпературы назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае снег. Самымі спякотнымі месяцамі з’яўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпература складае +38,6 °C).

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барселона з самалёта

Насельніцтва горада налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62% насельніцтва гэта каталонцы, 23,5% — іспанцы, 13,9% — іншыя (эквадорцы, перуанцы, мараканцы, калумбійцы, аргентынцы і г. д.).

У 1900 годзе колькасць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек і хутка расла да 1950 года, калі ў Барселону прыяжджалі жыхары меней развітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасць насельніцтва горада была ў 1979 годзе, калі тут жыло 1 906 998 чалавек.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

З 1997 году Барселона падзелена на 10 раёнаў:

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Барселона з’яўляецца адным з першых раёнаў Еўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагоддзя). У сярэдзіне ХІХ стагоддзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтр лёгкай прамысловасці й машынабудавання. Пасля гэтага прамысловасць грала асноўную ролю ў жыцці горада, але ў нашы дні абслугоўваючы сектар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасці Барселоны з’яўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барсэлоне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «СЕАТ», а таксама «Рэно», «Пежо» і «Форд».

Барселона кожны год прымае кірмаш «La Fira», таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны прамысловасці: тэкстыльная, машынабудаванне (у т.л. аўта-, судна-, лакаматывабудаванне), хімічная, паліграфічная, цэментная, гарбарная, харчовая і інш. Праводзяцца міжнародныя гандлёва-прамысловыя кірмашы.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Міжземным моры, аўтамабільныя паромныя зносіны з партамі Балеарскіх і Канарскіх астравоў, суседніх краін. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн. Фунікулёр Тыбідаба. Блакітны трамвай.

Навука, адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]

Барселонскі ўніверсітэт і 2 іншых універсітэты. Музеі: археалагічны, народных рамёстваў і мастацтваў, Федэрыка Марэса, гісторыі горада, прыгожых мастацтваў у Каталоніі, сучаснага мастацтва, Музей Пікаса. У горадзе таксама знаходзіцца Абсерваторыя Фабра.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён «Камп Ноў» хатняя арэна ФК Барселона.

Архітэктура і планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Стары і Новы гарады звязаны плошчаю Пласа дэ Каталунья, якая акружана фантанамі і скульптурнымі групамі (1927), з'яўляецца дзелавым цэнтрам Барселоны. Помнікі архітэктуры: раманская царква Сан-Пабла дэль Кампе (Х-ХІІІ ст.); гатычныя сабор (1298 — XV ст.); царква Санта-Марыя-дэль-Мар (1320-70); біржа (1380-92); судовая палата «Аўдыенсія» (XV ст.); барочная царква Нуэстра Сеньёра дэ Белен (1687 — 1729). У канцы XIX — пач. XX ст. Барселона — буйны цэнтр архітэктуры стылю мадэрн і авангардызму. Своеасаблівасць гораду надаюць мудрагелістыя пабудовы архітэктара Антоніа Гаўдзі (паркавы комплекс Гуэль, 1885-89; царква Саграда Фамілія, з 1884, не закончана; жылыя дамы Каса Бальё, 1905-07, і Каса Міла, 1905-10). Сучасныя пабудовы: аўтамабільны завод «SEAT», Дом гандлю, будынак Калегіі архітэктараў з фрызам па эскізах Пабла Пікаса.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Imatges de la ciutat de Barcelona al segle XX. Barcelona, 2000
  • Forcano Eugeni «La meva Barcelona», Barcelona, Madrid, 2010

Шаблон:Муніцыпалітэты раёна Барселонес
Памылка ў зносках: тэгі <ref> існуюць у групе з назвай "заўв", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="заўв"/>, або закрываючы тэг </ref> адсутнічае