Марыя Сяргееўна Махарынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Сяргееўна Махарынская
Пол жанчына
Спецыялізацыя гімнастыка
Нарадзілася 25 жніўня 1996(1996-08-25)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства

Марыя Сяргееўна Махарынская (нар. 25 жніўня 1996, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская спартсменка (гімнастыка, скачкі на батуце), сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2017), двухкратная чэмпіёнка Еўропы (2018), чэмпіёнка ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праходзіць спартовую падрыхтоўку на аддзяленні скокаў на батуце з верасня 2002 года. З 2014 года ўваходзіць у склад Нацыйнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (17 снежня 2020)[2]. Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2019»

Зноскі

  1. а б Беларуская Вікіпедыя — 2007. Праверана 7 лютага 2024.
  2. Махарынская Марыя Сяргееўна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь. Belarus. — 2019. — № 9. — С. 38-39.
  • Наш спорт. — 2019. — № 2. — С. 24-26.
  • Махаринская Мария Сергеевна [Фото] // В народе тот не забудется, кто упорно и честно трудится // Віцьбічы = Витьбичи. — 2020. — 6 февр. — С. V. — (Прил.: «Вечерний Витебск»).