Перайсці да зместу

Марыя Аляксандраўна Фалалеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марыя Фалалеева)
Марыя Аляксандраўна Фалалеева
Род дзейнасці грамадская дзяячка
Дата нараджэння 5 верасня 1976(1976-09-05) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Марыя Аляксандраўна Фалалеева (нар. 5 верасня 1976, Віцебск) — беларуская грамадская дзяячка. Старшыня Цэнтральнага Савета Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Экапраект»[1], кандыдат геаграфічных навук. Спецыяліст у галіне экалагічнай і кліматычнай палітыкі, устойлівага развіцця гарадоў, партнёрскага кіравання.

Нарадзілася 5 верасня 1976 года ў горадзе Віцебск. Скончыла сярэднюю школу № 37 г. Віцебска ў 1993 годзе. Вучылася на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ва Універсітэце Лунда (Швецыя). У 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прасторавая структура гарадскіх ландшафтаў і ацэнка іх экалагічнага патэнцыялу: на прыкладзе горада Мінск». З 2006 года працавала ў міжнародных даследчых цэнтрах — Інстытут экалагічных даследаванняў (IVM VU, Амстэрдам, Нідэрланды), Цэнтр экалагічных даследаванняў (UFZ, Ляйпцыг, Германія), Цэнтр марскіх і прыбярэжных даследаванняў (CMRC UCC, Корк, Ірландыя). Больш за 15 гадоў займаецца навуковымі даследаваннямі і практычнымі праектамі па распрацоўцы методык і планаў кліматычнай адаптацыі, устойлівага гарадскога развіцця[2], ацэнкі эфектыўнасці экалагічных палітык і праектаў[3]. Праводзіла даследаванні ў Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Ірландыі, краінах Усходняй Еўропы. Аўтар навуковых публікацый, адукацыйных курсаў і трэнінгаў у сферы зменаў клімату[4], экалагічнай палітыкі і інавацый[5], удзелу зацікаўленых бакоў, экалогіі гарадоў[6]. Эксперт нацыянальнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Канферэнцыях Бакоў Рамкавай Канвенцыі ААН аб зменах клімату (РКЗК ААН) у Парыжы (2015) і Катавіцах (2018). Працавала ў праектах ЕС, ПРААН, SIDA, СAN[7], 350.org, КОМГОР[8].

Асноўныя навуковыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • М. А. Фалолеева. Новый город для нового климата. — Мн.: Дискурс, 2020. (руск.)
  • Falaleeva M., O’Mahony C., Gray S., Desmond M., Gaul, J., Cummins V. (2011) 'Towards climate adaptation and coastal governance in Ireland: Integrated architecture for effective management?'. Marine Policy, 35:784-793.
  • Werners S., Flachner Z., Matczak P., Falaleeva M., Leemans R. (2009) 'Exploring earth system governance: A case study of floodplain management along the Tisza river in Hungary'. Series I; Global Environmental Change, 19 (4):503-511.
  • Climate Forum East II project (2017) Empowering Communities to Adapt to Climate Change Case Studies from Belarus. EU CFE II project.
  • ClimaEast project (2017) Strategy for Adaptation to Climate Change in Agricultural Sector in the Republic of Belarus (Preliminary version). EU ClimaEast project.
  • Falaleeva M., Rauschmayer F. (2013) 'Evaluating environmental governance in a Belarusian World Bank biodiversity project'. Environmental Conservation 40 (02): 147—156.

Зноскі