Перайсці да зместу

Масавае забойства ў Шыразе (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На месцы падзей пасля расстрэлаў.

Масавае забойства ў Шыразе — узброены напад у раёне маўзалея Шах-Чэрах у іранскім горадзе Шыраз, які адбыўся 26 кастрычніка 2022 года.

Па паведамленні інфармацыйнага агенцтва ІРНА, нападнікі заехалі ў храм на аўтамабілі Peugeot з боку 9-й вуліцы і адкрылі агонь па паломнікам, якія знаходзіліся там. У выніку гэтага здарэння 15 чалавек загінулі[1][2], яшчэ 45 атрымалі раненні.

Судовая сістэма Ірана прызнала інцыдэнт тэрарыстычным. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава»[3].

Зноскі

  1. ↑ Hafezi, Parisa (2022-10-27). Islamic State claims Iran shrine attack, Iran vows response. Reuters(англ.). Праверана 2022-10-27.
  2. ↑ Iran: gunmen kill at least 15 people at Shia shrine in Shiraz (англ.). The Guardian (26 кастрычніка 2022). Праверана 27 кастрычніка 2022.
  3. ↑ Fifteen dead in Iran attack on Shiite shrine. France 24(англ.). 26 October 2022. Праверана 27 October 2022.