Ісламская дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ісламская дзяржава
араб. الدولة الإسلامية‎‎
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Пячатка Ісламскай дзяржавы
Сцяг Ісламскай дзяржавы Пячатка Ісламскай дзяржавы
Syrian, Iraqi, and Lebanese insurgencies.png
Зверху:      Тэрыторыя Ірака, Сірыі і Лівана, кантраляваная Ісламскай дзяржавай Знізу:      Тэрыторыя Лівіі, кантраляваная Ісламскай дзяржавай

Libyan Civil War.png
Дэвіз: «Захавацца і пашырыцца
(араб. باقية وتتمدد‎‎)

[1]»

Заснавана 15 кастрычніка 2006
Абвяшчэнне незалежнасці 29 чэрвеня 2014 (ад Ірака, Сірыі, Лівіі і іншых дзяржаў)
Дыпламатычнае прызнанне непрызнаная
Афіцыйная мова арабская (дэ-факта)[2]
Сталіца Ар-Рака (дэ-факта)[3]
Найбуйнейшыя гарады Масул, Ар-Рамадзі, Ракка, Аль-Хейр[4], Сірт[5], Пальміра[6]
Форма кіравання ісламскі халіфат (самаабвешчаны), тэакратычная манархія
Халіф
Намеснік
Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Аля Аль-Афры[7]
Дзярж. рэлігія іслам
Плошча
• Усяго

ацэначна: 40 000 да 90 000[8] км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

каля 10 мільёнаў чал.
няма даных чал./км²
Валюта «Ісламскі дынар» (афіцыйна)[9][10][11]

Ісла́мская дзяржа́ва (араб. الدّولة الإسلاميّة‎‎) — непрызнаная джыхадзісцкая квазідзяржава ў цэнтральнай частцы Блізкага Усходу, адна з ісламісцкіх тэрарыстычных арганізацый. Мусульманскія багасловы ва ўсім свеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі. Прылічана да ліку тэрарыстычных арганізацый заходнімі ўрадамі і іх саюзнікамі, як ЗША[12], Вялікабрытаніяй[13], Аўстраліяй[14], Канадай[15], Інданезіяй[16] і Саудаўскай Аравіяй[17]. Кантралявала шэраг паўночных тэрыторый Ірака (за выняткам Курдыстана) і паўночна-ўсходніх тэрыторый Сірыі, дзе судакраналася з Сірыйскім Курдыстанам і Турцыяй.

Не прызнана і асуджана вядомым мусульманскім прапаведнікам Юсуфам аль-Кардаві [18].

Паводле свайго статусу, дзяржава абвешчана халіфатам, гэта значыць прызнала за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім свеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі з пераважна мусульманскіх насельніцтвам[19], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Іарданію, Ізраіль, Палесціну, Ліван, Кіпр і тэрыторыю ў паўднёвай частцы Турцыі[20].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Групоўка, у сваім першапачатковым выглядзе, складалася і абапіралася на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх груповак, у тым ліку яе папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковай мэтай ісламскай дзяржавы было абвешчана стварэнне халіфата ў рэгіёне суніцкай большасці ў Іраку. Пасля яе ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сірыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку[21].

Радыкалы пачалі актыўна займаць новыя тэрыторыі, тэрарызуючы мірнае насельніцтва, прычым колькасць іх прыхільнікаў імкліва павялічвалася. Сябе яны называлі членамі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ). Духоўным лідарам і кіраўніком будучага халіфата абвясцілі Абу Бакра аль-Багдадзі, які да гэтага быў членам «Аль-Каіды». Сама «Аль-Каіда» разглядала новую структуру як сваю «дачку» ў Іраку. Тэрарысты разлічвалі папоўніць свае шэрагі баевікамі, якія ваявалі супраць ЗША на баку Садама Хусэйна. І ім гэта ўдалося. Аднак неўзабаве іракскія ісламісты адмовіліся ад заступніцтва, заявіўшы пра ўласныя амбіцыі. Яны нацэліліся на стварэнне сусветнага халіфата і назвалі сябе глабальна — «Ісламская дзяржава».

Масул, другі па насельніцтве горад Ірака, быў узяты ў чэрвені 2014 года. Горад, у асноўным населены сунітамі, быў хутка захоплены баевікамі дзякуючы недаверу насельніцтва новым шыіцкім уладам Ірака. Менавіта ў Саборнай мячэці Масула (узарвана баевікамі 21 чэрвеня 2017 года) Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў стварэньне халіфата, які ахоплівае Ірак і Сірыю. З кастрычніка 2016 года за горад змагаліся вайсковыя часткі, спецназ і Федэральная паліцыя Ірака, а таксама ўрадавая авіяцыя. 9 ліпеня 2017 афіцыйна было абвешчана пра вызваленне Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У Сірыі сітуацыя развівалася па падобным сцэнарыі. «Аль-Каіда» аб'яднала тут джыхадзістаў у баявую групоўку «Джабхат ан-Нусра». Тэрарысты прысягнулі на вернасць Айману аз-Завахіры, які ўзначаліў «Аль-Каіду» пасля знішчэння Усамы бен Ладэна. Агульная плошча кантраляванай тэрарыстамі ІД тэрыторыі — так званага халіфата — дасягала ў 2014 годзе 100—110 тысяч км², а колькасць насельніцтва, якое тут пражывала, складала 8 мільёнаў чалавек. Пакуль ІД і «Джабхат ан-Нусры» ўдавалася ўтрымліваць пад кантролем іракскія і сірыйскія тэрыторыі і весці вайну супраць сіл міжнароднай кааліцыі, «Аль-Каіда» сышла ў цень.

Пад канец сакавіка 2019 года «Сілы дэмакратычнай Сірыі» (SDF) з курдскіх і арабскіх атрадаў абвясцілі аб вызваленні апошняга анклава тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» на ўсходнім беразе ракі Еўфрат у населеным пункце Эль-Багуз. Баі за стратэгічны пасёлак ішлі амаль паўтара месяца, усяго сумесная аперацыя SDF і міжнароднай кааліцыі па зачыстцы ўсходняга берага працягвалася каля паўгода. У Эль-Багузе быў узняты сцяг SDF і прайшоў невялікі парад, на якім прысутнічаў намеснік спецпасланніка ЗША пры антытэрарыстычнай кааліцыі Уільям Ройбак. Услед за гэтым Белы дом распаўсюдзіў заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які абвясціў, што вызвалены ўсе тэрыторыі Сірыі і Ірака, якія калісьці кантралявала экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Colonial Caliphate: The Ambitions of the 'Islamic State'
  2. Мова большасці насельніцтва кантраляаванай тэрыторыі.
  3. Ben Hubbard. Life in a Jihadist Capital: Order With a Darker Side (24 July 2014). Праверана 5 верасня 2014.
    Instead, he took his remaining cash east and moved to a neighboring city, Raqqa, the de facto capital of the world’s fastest growing jihadist force
  4. часткова
  5. Выросшие из хаоса: Исламское государство в Ливии и его экспансия // Независимая газета, 23.05.2015
  6. Баявікі ІД захапілі антычны горад Пальміра // Lenta.ru, 20.05.2015
  7. Report: A former physics teacher favored by Osama bin Laden is now leading ISIS // Business Insider
  8. Ближний Восток: диагностика будущего года // Regnum, 27.12.2014
  9. Islamic State mints its own 'Islamic Dinar' coins // The Telegraph, 23.06.2015
  10. Исламский динар: боевики ИГИЛ начали выпуск собственной золотой валюты // Вести.ру, 24.06.2015
  11. «Исламское государство» начало выпускать собственную валюту // Lenta.ru, 24.06.2015
  12. Foreign Terrorist Organizations. Bureau of Counterterrorism
  13. Proscribed Terrorist Organisations. Home Office
  14. Listed terrorist organisations. Australian National Security
  15. Currently listed entities. Public Safety Canada.
  16. BNPT Declares ISIS a Terrorist Organization. Tempo
  17. Saudi Arabia designates Muslim Brotherhood terrorist group. Reuters
  18. Вядомы мусульманскі прапаведнік супраць ІДІЛ. РИА Новости.
  19. Isis rebels declare 'Islamic state' in Iraq and Syria. BBC News
  20. What is ISIS? — The Short Answer. The Wall Street Journal
  21. Battle to establish Islamic state across Iraq and Syria. The Independent

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ісламізм у Сірыі