Масква (кінатэатр, Ерэван)
Кінатэатр | |
Кінатэатр "Масква" | |
---|---|
| |
40°10′55″ пн. ш. 44°31′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
Архітэктар | Т. Ерканян і Г. Качар |
Дата заснавання | 12 снежня 1936 |
Будаўніцтва | 1935—1936 гады |
Стан | Працуе |
Сайт | moscow-cinema.ru |
![]() |
«Масква» — шырокафарматны кінатэатр, першы двухзалавы кінатэатр у г. Ерэване (Арменія). Знаходзіцца на вуліцы Абавяна, 18. Адкрыты 12 снежня 1936 года.
Гісторыя і апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Кінатэатр «Масква» пабудаваны па праекце архітэктараў Т. Ерканяна і Г. Качара на месцы разбуранай[1] царквы Св. Паўла і Пятра. На будаўнічых суботніках тут працавалі працаўнікі Арменкіно: рэжысёр Ама Бек-Назараў, аператар Ю. Фельдман і інш[2]. У дзень адкрыцця быў паказаны першы армянскі гукавы фільм «Пепо»[3]. Фасад будынка ўпрыгожаны барэльефамі[4]. на тэмы вядомых савецкіх фільмаў: «Чапаеў», «Пепо», «Давід-Бек», «Саят-Нава», і пластычных мастацтваў: «Танец» і «Сцэна». Неаднаразова перабудоўваўся.
Кінатэатр мае 4 залы: вялікая «Чырвоная зала» (491 месца), малая — «Сіняя зала» (352 месцы), VIP (35 месцаў) і адкрытая летняя зала (не працуе).
У 1978 годзе ў кінатэатры «Масква» прайшоў 11-ы Усесаюзны кінафестываль. З 2004 года праводзіцца міжнародны кінафестываль «Залаты абрыкос».
Ля ўваходу ў кінатэатр знаходзяцца «Алеі зорак» з імёнамі чатырох выбітных асоб, што ўвайшлі ў сусветны кінакаталог: Ама Бекназарава, Рубена Мамуляна, Сяргея Параджанава і Анры Вернёя[5]. Перад кінатэатрам плошча Шарля Азнавура (у мінулым кінатэатра «Масква»), дзе размешчаныя гасцініца «Голдэн Туліп», Рускі тэатр імя Станіслаўскага і Дом мастакоў Арменіі, фантан «Знакі задыяка».
Зноскі
- ↑ Мэрия Еревана
- ↑ Кинотеатр «Москва» Архівавана 30 верасня 2012.
- ↑ Кинотеатр Москва — живая история
- ↑ Пеший тур по Еревану Архівавана 25 сакавіка 2014.
- ↑ На площади Азнавура откроется Аллея звезд