Рубен Мамулян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рубен Мамулян
англ.: Rouben Mamoulian
Rouben Mamoulian - publicity.JPG
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1897(1897-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1987(1987-12-04)[1][5][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр
Узнагароды

зорка на галівудскай «Алеі славы»[d]

IMDb ID 0541149
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рубен Мамулян (8 кастрычніка 1897, Тыфліс — 4 снежня 1987, Лос-Анджэлес) — амерыканскі рэжысёр тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, тры месяцы наведваў курсы Вахтангава пры Другой студыі МХТ. Эміграваў у Англію, у 1923 годзе — у ЗША, дзе знайшоў працу ў Істменаўскай школе музыкі.

У Галівудзе працаваў з канца 1920-х гадоў. У яго фільмах гралі Марлен Дзітрых, Грэта Гарба, Марыс Шэвалье. У 1935 годзе ён зняў першы ў свеце поўнаметражны каляровы фільм — «Бэкі Шарп».

З канца 1930-х гадоў Мамулян перваважна працаваў у тэатры. Ён прыступіў да здымак двух фільмаў, «Лора» (1944) і «Клеапатра» (1963), але з-за канфліктаў на здымачнай пляцоўцы не змог скончыць ні той, ні другі.

У канцы 1950-х гадоў Мамулян фактычна выйшаў на пенсію. Удзельнічаў у жыцці армянскай дыяспары ЗША, у 1971 годзе наведаў Савецкую Арменію. Уведзены ў Залу славы амерыканскага тэатра ў 1981 годзе.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119464691 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Rouben Mamoulian // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Rouben Mamoulian // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119464691 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.