Маскстрэумен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскстрэумен
Выява
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Маскстрэумен (Нарвегія)
Маскстрэумен

Маскстрэумен або Москенстрэумен — сістэма прыліўных віроў, адных з самых моцных у свеце[1], якая фарміруецца паблізу Лафатэнскіх астравоў у Нарвежскім моры. Размешчаны недалёка ад невялікага вострава Москен[en], прыкладна пасярэдзіне паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенес і востравам Вярой  (руск.). Москенстрэумен незвычайны тым, што ўтвараецца ў адкрытым моры, а большасць іншых віроў бываюць у закрытых пратоках і рэках. Ён узнікае з-за спалучэння некалькіх фактараў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца моцныя паўсутачныя прылівы і своеасаблівая форма марскога дна, а таксама дзякуючы наяўнасці дробнага хрыбта паміж астравамі Маскенесея і Вярой, які ўзмацняе і закручвае прыліўныя плыні.

Маскстрэўмен з’яўляўся ў шматлікіх гістарычных апісаннях, звычайна ў перабольшаным маштабе. Ён таксама шырока вядомы пад назвай Малстром — скандынаўскае слова, якое азначае «моцны вір» і паходзіць ад спалучэння галандскіх слоў мален (малаткі) і строом (паток). Гэты тэрмін быў уведзены ў англійскую мову Эдгарам Аланам По ў сваім апавяданні 1841 года «У палоне Мальстрома  (укр.)». По прыводзіць альтэрнатыўную назву віра ў радку: «А для нас, нарвежцаў, гэта Москестром - ад вострава Моске, які тырчыць пасярод той вадаверці»[2]

Апісанне і механізм[правіць | правіць зыходнік]

Москстраумен размешчаны паміж Лафатэнскім мысам (нарв.: Lofotodden) камуны Москенесея і востравам Вярой  (руск.), каля невялікага вострава Москен. Ён прадстаўляе сабой магутныя прыліўныя плыні, якія праходзяць праз плыткаводдзе паміж гэтымі астравамі і Атлантычным акіянам, і глыбокі Вестфіёрд, ствараючы віхуры і віры, самы вялікі з якіх мае дыяметр 40-50 м і ўздымае на паверхні вады рабізну амплітудай да 1 метра[3].

Цячэнне шырынёй каля 8 км. Яно нясе розныя дробныя мікраарганізмы, тым самым прыцягваючы рыбу і рыбацкія лодкі[4]. Паток плыні самы моцны ў ліпені-жніўні. Яе добра відаць з самалёта або прылеглага Лафатодэн Хіл (601 м над узроўнем мора), што на востраве Москенесея[5]. Ёсць рэгулярныя паездкі на лодцы паміж астравамі Москенесея і Вярой[6].

Зноскі

  1. Craig Glenday (Ed.) Guinness World Records 2006, ISBN 1-904994-02-4 p. 76
  2. Edgar Allan Poe, «A Descent into the Maelström» Архівавана 15 березня 2012., Graham’s Magazine, 1841.
  3. B. Gjevik, H. Moe and A. Ommundsen (1997). "Sources of the Maelstrom" (PDF). Nature. Vol. 388, no. 6645. pp. 837–838. doi:10.1038/42159. Архівавана з арыгінала (PDF) 5 сакавіка 2016. Праверана 19 вересня 2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  4. Tom Kopel Ebb and Flow: Tides and Life on Our Once and Future Planet, Dundurn Press, 2007. — Р. 78—79. — ISBN 1-55002-726-3.
  5. Jules Brown The Rough Guide to Barcelona, Rough Guides, 2004 ISBN 1-84353-218-2, p. 374
  6. Maelstrom and coastal caves(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2010. Праверана 19 вересня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]