Эдгар Алан По

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдгар Алан По
Edgar Allan Poe
Edgar Allan Poe daguerreotype crop.png
Дагератып, зроблены ў 1848 годзе, за год да смерці
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Эдгар Алан По

Дата нараджэння:

19 студзеня 1809(1809-01-19)[1][2]

Месца нараджэння:

Бостан, Сафалк[d], Штат Масачусетс, ЗША[3]

Дата смерці:

7 кастрычніка 1849(1849-10-07)[1][2] (40 гадоў)

Месца смерці:

Балтымар, ЗША[3]

Пахаванне:

Westminster Hall and Burying Ground[d]

Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Бацька:

David Poe, Jr.[d]

Маці:

Eliza Poe[d]

Жонка:

Virginia Eliza Clemm Poe[d]

Альма-матар:

Вірджынскі ўніверсітэт[d]
Ваенная акадэмія ЗША

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, драматург, журналіст, пісьменнік-фантаст, crime writer

Кірунак:

рамантызм
сімвалізм

Жанр:

дэтэктыў

Мова твораў:

англійская

Подпіс:

Подпіс

Творы на сайце Lib.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эдгар Алан По (англ.: Edgar Allan Poe; 19 студзеня 1809, Бостан, ЗША — 7 кастрычніка 1849) — амерыканскі празаік,паэт, эсэіст, вынаходнік дэтэктыўнай навелы (detective story), заснавальнік жанру жахаў (horror), крытык і адна з вядучых постацей амерыканскага рамантызму. Найвялікшую славу здабыў як аўтар «жахлівых апавяданняў».

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і акцёраў. Бацькі, Дэвід По і Элізабет Арналд-По, памерлі рана і амаль адначасова, пакінуўшы траіх дзяцей. Двухгадовага Эдгара ўзяла на выхаванне багатая бяздзетная пара Аланаў, кіруючыся тагачаснай модай на дабрачыннасць. З шасці да адзінаццаці гадоў (1815-20) ён жыве ў Англіі, навучаючыся спачатку ў прыватнай школе — пансіёне Дзюбура (Лондан), а потым у прыгараднай школе «Мэнар-хаўз».

У 17 гадоў Эдгар По паступае ва ўніверсітэт Вірджыніі, адчынены за год да таго Томасам Джэферсанам, але не заканчвае яго. Пасля сваркі з айчымам ён выпраўляецца ў Бостан. Надзеі палепшыць матэрыяльнае становішча публікацыяй вершаў — першы зборнік, выдадзены ананімна, назіў назву «Тамерлан і іншыя вершы» (Tamerlane and Other Poems, 1827) — не спраўдзіліся. Ён завербаваўся ў армію пад імем Эдгара А. Перы, 22 гадоў (насамрэч яму было толькі 18), ураджэнца Бостана, і даслужыўся да звання сяржант-маёра, найвышэйшага для малодшых камандзіраў.

У 1829 зборнік вершаў, цяпер падпісаны яго імем, выходзіць пад назвай «Аль-Аарааф, Тамерлан і малыя вершы» (Al Aaraaf, Tamerlane and Minor Poems).

У 1830 пад прымусам айчыма Эдгар Алан По паступае ў ваенную акадэмію Уэст-Пойнт, але праз год дабіваецца выключэння і з'язджае ў Нью-Ёрк. З 1831 да 1833 жыве ў Балтымары ў сваёй цёткі Марыі Клэм, з дачкой якой Вірджыніяй ён ажэніцца ў 1836.

За час жыцця ў Балтымары ён двойчы ўдзельнічаў у конкурсах на найлепшае апавяданне. Такія конкурсы ладзіліся, каб заахвочваць маладыя таленты і спрыяць развіццю нацыянальнай літаратуры. Апавяданне «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» было адзначана першай прэміяй на конкурсе 1833 года.

У перыяд з 1830 да 1840 Эдгар По актыўна працуе ў часопісах як літаратурны крытык і піша многія са сваіх найлепшых твораў. У 1840 выходзіць зборнік прозы «Гратэскі і арабескі».

У 1846 зачыняецца часопіс, дзе ён працаваў, а праз год памірае ад сухотаў жонка. Стасункі з Сарай Элен Уітмен скончыліся разрывам праз нервовы і разумовы стан Эдгара По, які ўсё пагаршаўся, да таго ж пагоршылася залежнасць ад алкаголю. За некалькі месяцаў да смерці ён заручаецца з Сарай Эмілі Ройстэр, у якую быў закаханы ў дзяцінстве.

У верасні 1849 Эдгар Алан По з поспехам чытаў у Рычмандзе лекцыю «Паэтычны прынцып», адкуль выехаў, маючы 1500 долараў. Што адбылося потым, невядома. Праз некаторы час яго знайшлі абрабаваным і ў несвядомым стане. Яго прывезлі ў Балтымар, дзе ён памёр у шпіталі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці пераважаюць матывы прыгажосці, кахання, смерці, хуткаплыннасці ўсяго існага. Паэтычным зборнікам «Тамерлан і іншыя вершы» (1827), «Аль-Аарааф, Тамерлан і малыя вершы» (1829), «Вершы» (1831), «Крумкач і іншыя вершы» (1845) уласцівы сімволіка, сугестыўнасць, музыкальнасць, спалучэнне рамантычнага зместу і лагічнай формы. Стваральнік псіхалагічнай, ці «жахлівай» («Падзенне дома Ашэраў», «Чорны кот», «Вільям Вільсан»), дэтэктыўнай, ці «лагічнай» («Забойства на вуліцы Морг», «Таямніца Мары Ражэ», «Украдзенае пісьмо», «Залаты жук»), навукова-фантастычнай («Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы», «Незвычайныя прыгоды нейкага Ганса Пфааля», «Гісторыя з паветраным шарам») навелы. Аўтар «Аповесці аб прыгодах Артура Гордана Піма» (1838), зборнікаў прозы «Гратэскі і арабескі» (т. 1-2, 1840), «Апавяданні» (1845), філасофскай паэмы ў прозе «Эўрыка» (1848), гумарыстычных і сатырычных апавяданняў і інш. Распрацаваў эстэтычную праграму паэзіі («Філасофія творчасці», 1846; «Паэтычны прынцып», 1850), у якой падкрэсліваў значэнне эмацыянальна-псіхалагічнага ўздзеяння твораў («татальны эфект»).

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Да творчасці Эдгара Алана По звярталіся кампазітары Клод Дэбюсі, Марыс Равель, Сяргей Рахманінаў, Сяргей Пракоф'еў.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры жыцці ён быў практычна невядомы на радзіме. Спачатку, дзякуючы французскім перакладам Шарля Бадлера, яго адкрыла Еўропа, і толькі потым яго творчасць ацаніла Амерыка. Джордж Бернард Шоу выказаўся пра гэта наступным чынам: «По не жыў у Амерыцы, ён там памёр».

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя творы Э. По пераклалі Ю. Бушлякоў, С. Шупа, У. Шчасны (проза), А. Мінкін, В. Савіч, А. Хадановіч (лірыка).

У 2011 годзе выйшаў зборнік перакладаных выбраных твораў Э. По — По Э. Маска Чырвонае Смерці: Выбраныя навелы, вершы, эсэ / Пераклад з англійскай. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 472 с. — які ўключае, як раней публікаваныя, так і новыя пераклады:

  • Апавяданні
    • Авальны партрэт. Пераклад С. Шупы
    • Акуляры. Пераклад М. Мартысевіч
    • Анёл Надзвычайнасцяў. Пераклад К. Дубоўскай
    • Берэніка. Пераклад Г. Янкуты
    • Вільям Вільсан. Пераклад В. Рыжкова
    • Д'ябал пярэчання. Пераклад Н. Клабанавай
    • Забойствы на вуліцы Морг. Пераклад У. Шчаснага
    • Залаты жук. Пераклад Ю. Цімафеевай
    • Калодзеж і ківач. Пераклад Ю. Цімафеевай
    • Лігея. Пераклад М. Дзергачовай
    • Марэла. Пераклад М. Дзергачовай
    • Маска Чырвонае Смерці. Пераклад С. Шупы
    • Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці. Пераклад Г. Янкуты
    • Падзенне Дому Ашэраў. Пераклад К. Маціеўскай
    • Падзенне ў Мальстрэм. Пераклад Ю. Шадзько
    • Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам. Пераклад К. Маціеўскай і Г. Янкуты
    • Размова з муміяй. Пераклад Г. Янкуты
    • Сістэма доктара Смола і прафесара Пер'е. Пераклад К. Маціеўскай
    • Сфінкс. Пераклад Н. Клабанавай
    • Сэрца выкрывае. Пераклад Ю. Бушлякова
    • Цішыня. Пераклад А. Пятровіч
    • Чалавек натоўпу. Пераклад С. Шупы
    • Чорны кот. Пераклад Ю. Бушлякова
    • Элеанора. Пераклад В. Сідарэнка
  • Вершы
    • Анабэль Лі. Пераклад А. Мінкіна
    • Гімн. Пераклад А. Арцёмава
    • Гімн. Пераклад Г. Янкуты
    • Да ***. Пераклад Г. Янкуты
    • Да Зантэ. Пераклад Г. Янкуты
    • Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд). Пераклад Г. Янкуты
    • Да Ф***. Пераклад Г. Янкуты
    • Да***. Пераклад Г. Янкуты
    • Для Эні. Пераклад Г. Янкуты
    • Духі мёртвых. Пераклад Г. Янкуты
    • Званы. Пераклад Г. Янкуты
    • Калізей. Пераклад Г. Янкуты
    • Крумкач. Пераклад А. Хадановіча
    • Крумкач. Пераклад А. Мінкіна
    • Лінор. Пераклад Г. Янкуты
    • Песня. Пераклад Г. Янкуты
    • Раманс. Пераклад М. Шчура
    • Самотны. Пераклад Г. Янкуты
    • Санет да навукі. Пераклад Г. Янкуты
    • Серэнада. Пераклад Г. Янкуты
    • Сон у сне. Пераклад Г. Янкуты
    • Сон. Пераклад Г. Янкуты
    • Тамерлан. Паэма. Пераклад Л. Баршчэўскага
    • Улялюм. Пераклад А. Мінкіна
    • Улялюм. Пераклад К. Маціеўскай
    • Цішыня. Пераклад Г. Янкуты
    • Шчаслівы дзень. Пераклад Г. Янкуты
    • Эль — да радасці. Пераклад Г. Янкуты
    • Эльдарада. Пераклад А. Хадановіча
    • Эльдарада. Пераклад Г. Янкуты
    • Юлалі. Пераклад Г. Янкуты
  • Эсэістыка
    • Паэтычны прынцып. Пераклад Г. Янкуты
    • Філасофія кампазіцыі. Пераклад Г. Янкуты

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11859527X // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  3. 3,0 3,1 По Эдгар Аллан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]