Мастацкі музей Кальмара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацкі музей Кальмара
шведск.: Kalmar Konstmuseum
Заснаваны 1942
Адкрыты 10 мая 2008
Месцазнаходжанне Кальмар, Сцяг Швецыі Швецыя
Адрас Stadsparken, 392 33 Kalmar
kalmarkonstmuseum.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мастацкі музей Кальмара (шведск.: Kalmar Konstmuseum) — шведскі рэгіянальны мастацкі музей у горадзе Кальмар[1], кіраўніком якога з’яўляецца мастацкая асацыяцыя Кальмара. Заснаваны ў 1942 годзе, а ў 2008 годзе ў гарадскім парку ў Кальмары быў узведзены новы будынак музея.

Музей выстаўляе сучаснае мастацтва і мае міжнародны профіль, накіраваны на ўзняцце і ўключэнне пытанняў, якія тычацца будучыні людзей і праблем рэгіёна. Выставы таксама адлюстроўваюць рэгіянальнае мастацкае жыццё і творы з калекцыі мастацкай асацыяцыі Кальмара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе было заснавана мастацкая асацыяцыя Кальмара (шведск.: Kalmar konstförening). Музей быў заснаваны ў 1942 годзе ў памяшканні старой бальніцы. На працягу многіх гадоў абмяркоўваліся розныя варыянты яго рэканструкцыі або пераносу. У 2004 годзе было прынята рашэнне будаваць новы будынак, быў праведзены міжнародны конкурс на яго праект, і ў лютым 2005 года пераможцам стала прапанова Plattform, распрацаваная архітэктарамі Марцінам Відэгардам і Болем Тхамам шведскай архітэктурнай фірмы Tham & Videgård Arkitekter.

Новы будынак музея быў пабудаваны ў 2008 годзе ў гарадскім парку Кальмара і быў урачыста адкрыты 10 мая гэтага ж года. Ён мае чатыры паверхі і выкананы ў выглядзе чорнага, не зусім рэгулярнага куба з драўляным фасадам. На цокальным паверсе ёсць выступ са шкла для галоўнага ўваходу.

Новы будынак музея быў удастоены ў 2008 годзе архітэктурнай прэміі Каспера Саліна (шведск.: Kasper Salin-priset).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]