Матрыярхат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Матрыярхат, гінекакратыя — форма грамадства, у якім галоўная роля належыць жанчынам, асабліва маці сямейства гэтага грамадства. Матрыярхатам часам таксама завуць форму ўрада, сфарміраванага выключна з жанчын або ў якім дамінуюць жанчыны.

Праца Л. Г. Моргана «Старажытнае грамадства» на доўгія гады зацвердзіла пункт гледжання аб асобай стадыі ў развіцці чалавечага грамадства — мацярынскім родзе. Лічылася, што гэтую стадыю абавязкова прайшло ўсё чалавецтва. Сучасная навука не так катэгарычна. Так, дадзенаму сцверджанню супярэчыць этнаграфічны матэрыял. У прыватнасці, была звернута ўвага на тое, што пры аднолькавым узроўні развіцця некаторыя плямёны абарыгенаў Аўстраліі былі арганізаваны па мацярынска-родавым, а іншыя — па бацькоўска-родавым прынцыпе. Даволі пераканаўчым здаецца меркаванне, што род не меў значэння вытворчага калектыву, а існаваў галоўным чынам для рэгулявання шлюбных адносін. Пры гэтым род мог выступаць у мацярынскай альбо бацькоўскай форме ў залежнасці ад пэўных умоў, а не ад стадыі развіцця. Галоўнай жа эканамічнай ячэйкай грамадства з’яўлялася абшчына. Яна магла ўключаць прадстаўнікоў розных родаў. Практычна адкінута ў сучаснай навуцы і ідэя аб матрыярхаце (літар. «маці» і «панаванне», «улада»). Жанчына не займала пануючага становішча нават у мацярынскім родзе. На чале такога роду мог стаяць брат жанчыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: 6-ы кл.: хрэстаматыя: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / аўтар уступ. матэрыялаў, склад. С. М. Цемушаў. — Мн.: Нар. асвета, 2012. — 199 с. іл. ISBN 978-985-03-1843-5