Перайсці да зместу

Маці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маці, таксама мама, матуля, матка (лац.: Mater — маці) — жанчына адносна сваіх дзяцей. Праз шматзначнасць паняцця і яго рознае разуменне ў сацыяльным, культурным і рэлігійным кантэксце цяжка знайсці ўніверсальнае вызначэнне.

Біялагічная маці

[правіць | правіць зыходнік]

Біялагічная маці — жанчына, якая зачала, вынасіла і нарадзіла дзіця. З развіццём рэпрадуктыўнай медыцыны стала магчыма сурагатнае і генетычнае мацярынства.