Перайсці да зместу

Мацей Ганскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацей Ганскі
польск.: Maciej Gański
Дата нараджэння 1984
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст
Інструменты фартэпіяна
maciejganski.com

Мацей Ганскі (нар. 1984, Гданьск) — польскі музыкант, піяніст, педагог.

У 2008 г. з адзнакай скончыў Музычную акадэмію імя Станіслава Манюшкі. Навучаўся па класе фартэпіяна ў прафесара А. Арцікевіча, па класу камералістыкі — у прафесара А. Прабуцкай-Фірлей. У 2011 г. скончыў Акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва ў Адэнсе ў Даніі па класу прафесара Ц. Бьёркоэ. У 2007—2008 гг. з’яўляўся стыпендыятам праграмы Socrates/Erazmus ў Даніі. Магістр мастацтваў.

Даў больш за 600 канцэртаў, у тым ліку ў Японіі, ЗША, Егіпце, Францыі, Даніі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Балгарыі, Румыніі, Малдове, Босніі і Герцагавіне, Беларусі і Польшчы. Шматкроць выступаў як саліст з Адэнскім сімфанічным аркестрам, Ла Камерата, Са Ностра, з аркестрам Дзяржаўнай балтыйскай оперы, Вармінска-Мазурской філармоніі, Ломжынскім і Эльблонгскім камернымі аркестрамі. Выступаў з канцэртам у палацы Гатэль-дэ-Віль ў Парыжскай ратушы. Шмат разоў рабіў запісы для Польскага тэлебачання (Telewizja Polska, TVP), а таксама для тэлебачання Японіі, Іспаніі і радыё Даніі. Прымаў удзел у некалькіх дзясятках музычных фестываляў.

З 2009 г. выкладае ў Музычнай акадэміі імя Станіслава Манюшкі і Акадэміі музыкі і драматычнага мастацтва ў Адэнсе.

Дасягненні і прызнанне

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2008 г. — другая прэмія на The Bradshaw & Buono International Piano Competition ў Нью-Ёрку, ЗША
  • 2008 г. — першая прэмія Yamaha Music Foundation of Europe Scholarship Award ў Орхусе, Данія
  • 2007 г. — другая прэмія і спецыяльная прэмія на The VI International Piano Competition Vila de Capdepera на Маёрцы, Іспанія
  • 2006 г. — дзве ўзнагароды Міжнароднага музычнага конкурсу імя М. К. Агінскага ў Смаргоні, Беларусь
  • 2006 г. — спецыяльная прэмія за лепшае выкананне твора ХХ стагоддзя на Міжнародным конкурсе імя І. Брамса ў Гданьску, Польшча
  • 2005 г. — лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя К. Шыманоўскага ў Лодзі, Польшча
  • 2003 г. — лаўрэат Міжнароднага конкурсу піяністаў ў Вільнюсе, Літва
  • 2001 г. — лаўрэат Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Я. Падэрэўскага ў Быдгашчы, Польшча
  • 2001 г. — першая прэмія Агульнапольскага конкурсу піяністаў у Забжэ, Польшча
  • 1998 г. — першая прэмія і спецыяльная прэмія Агульнапольскага конкурсу піяністаў імя Л. Штэфанскага ў Плоцку, Польшча

Пяць разоў быў удастоены Стыпендыі Міністэрства культуры Польшчы, тройчы — Стыпендыі Прэзідэнта горада Гданьска. Стыпендыят праграмы ўрада Даниии CIRIUS, ўрада Польшчы «Маладая Польшча», Парыжскай Міжнароднай Летняй Сесіі, Фонду Esther Bagnings, Фонду Karen og Artur Feldthusens і інш. У 2010 г. дзейнасць М. Ганскага была адзначана Узнагародай горада Гданьска для маладых дзеячаў у галіне культуры.