Мачапучарэ
Jump to navigation
Jump to search
Мачапучарэ — гара вышынёй 6998 м, уваходзіць у склад горнага масіва Анапурна ў Гімалаях на поўначы цэнтральнага Непала. Сваёй назвай «Рыбін хвост» гара абавязаная форме двух яе вяршыняў, якая нагадвае хвост гіганцкай рыбы. Мачапучарэ размешчана прыкладна за 25 км на поўнач ад Покхары.
Гісторыя ўзыходжанняў[правіць | правіць зыходнік]
Мачапучарэ лічыцца ў Непале свяшчэннай гарой і аб’яўлена закрытай для альпінізму. Адзінае незавершанае ўзыходжанне на Мачапучарэ было здзейснена ў 1957 году брытанскай камандай пад кіраўніцтвам Джымі Робертса. Альпіністы Уілфрыд Нойс і А. Д. М. Кокс, паднімаючыся на гару з паўночнага боку, перапынілі ўзыходжанне за 50 м ад вяршыні, бо абяцалі, што на саму вяршыню яны не ступяць. З тых часоў гара цалкам закрыта для наведванняў.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Вяршыня}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|