Маяпанская ліга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Піраміда Кукулькана, якая знаходзіцца ў Чычэн-Іцы — галоўным горадзе лігі
Руіны Ушмаля
Руіны Маяпана

Маяпа́нская лі́га — саюз паміж трыма гарадамі мая: Чычэн-Іцой, Ушмалем і Маяпанам, утвораны ў 1007 годзе н. э.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У X стагоддзі на Юкатан урываюцца тальтэкі, якія па нейкіх прычынах пакінулі Талан, і пры дапамозе саюзных ім маянскіх плямён Іца і Тутуль Шыу захопліваюць гэтыя тэрыторыі. Тальтэкі, змяшаўшыся з мясцовымі мая, замацоўваюцца ў Чычэн-Іцы і робяць яе сваёй новай сталіцай. У гэты ж час саюзнікі тальтэкаў засноўваюць свае гарады — Каком заснаваў Маяпан, а Ах Суйток Тутула Шыу — Ушмаль. Гэтыя гарады пачынаюць хутка расці. У Чычэн-Іцы былі створаны піраміды ў гонар тальтэкскага бога, Кецалькаатля, культ якога ўжо зліўся з культам маянскага Кукулькана. Выявай боскага Пярнатага змея ўпрыгожаны выдатныя калоны Чычэн-Іцы, якія паказвалі, што ў горада з'явіўся новы заступнік. Ушмаль быў пабудаваны ў стылі «маяскага рэнесансу», найярчэйшым узорам якога з'яўляецца Палац правіцеляў горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1007 годзе Чычэн-Іца, Ушмаль і Маяпан утвараюць так званую Маяпанскую лігу. Гэта ўмоўная назва, бо спачатку абсалютным гегемонам і гэтага саюза і сталіцай усяго тагачаснага Юкатана быў горад Чычэн-Іца[1]. Спачатку гэта быў больш-менш моцны саюз. Але з часам Чычэн-Іца ператварылася ў сапраўднага гегемона-тырана. Кіраўнікі Чычэн-Іцы мелі абсалютную ўладу, ім плацілі даніну гарады, якія знаходзіліся нават на адлегласці 1000 км. Больш таго, жрацы Чычэн-Іцы, якія валодалі велізарнай уладай у горадзе, патрабавалі ад сваіх даннікаў людзей для прынясення ў ахвяру багам. І ў рэшце рэшт правіцелі Маяпана, Ушмаля і Іцмаля — Хунак Кеель, Чан Такіль і Уліль задумалі змову супраць Чычэн-Іцы. 22 лістапада 1194 года маяпанскія войскі Хунак Кееля атакуюць і захопліваюць Чычэн-Іцу. Так Какомы, дынастыя правіцеляў Маяпана, становяцца неабмежаванымі правіцелямі паўночнага Юкатана. Каб зацвердзіць сваю магутнасць, яны прыводзяць у Маяпан маяскіх халач-вінікаў і прымушаюць іх застацца тут на пастаяннае жыхарства. Нават кіраўнік Ушмаля вымушаны быў пасяліцца ў Маяпане. Аб ваеннай моцы Маяпана сведчылі гарадскія ўмацаванні — сапраўдныя крапасныя сцены (да гэтага ні ў адным маяскім горадзе не было знешніх умацаванняў).

Валадарства маяпанскіх Какомаў над астатнімі юкатанскімі мая працягвалася 250 гадоў. Але затым супраць дыктатуры Какомаў успыхвае агульнаюкатанскае паўстанне, якім кіраваў халач-вінік Ушмаля Ах Шупа Шыу. Паўстанне было паспяховым. 6 студзеня 1461 года Тутуль Шывы з Ушмаля разбурылі Маяпан[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]