Меган Дзюамель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Меган Дзюамель
2011 Four Continents Meagan DUHAMEL p.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жаночы[d]
Грамадзянства
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Дата нараджэння 8 снежня 1985(1985-12-08) (33 гады)
Месца нараджэння
Трэнер
Рост 148 см
Вага 48 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Меган Дзюамель (англ.: Meagan Duhamel; нар. 8 снежня 1985, Ловелі, Антарыа) — канадская фігурыстка, якая выступае ў парным катанні. З Крэйгам Бантынам яны срэбраныя прызёры чэмпіянату Канады 2009 года і бронзавыя медалісты чэмпіянату чатырох кантынентаў 2010. Меган дабілася поспехаў у якасці адзіночніцы, яна была сярэбраным прызёрам турніру «Залаты канёк Заграба» у 2005 годзе. У цяперашні час выступае з Эрыкам Рэдфардам, у пары з якім яна - алімпійская чэмпіёнка (2018), двухразовая чэмпіёнка свету 2015, 2016, бронзавая прызёрка чэмпіянату свету 2014, 2013, сяміразовая чэмпіёнка Канады (2012 - 2018), двухразовая чэмпіёнка чэмпіянату чатырох кантынентаў 2013, 2015, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў парным катанні ў камандных спаборніцтвах.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.