Медальён з выявамі Маці Божай Бялыніцкай і прарока Ільі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Медальён з выявамі Маці Божай Бялыніцкай і прарока Ільі — каталіцкі двухбаковы медальён з выявамі Маці Божай Бялыніцкай і прарока Ільі. Прадстаўлены ў экспазіцыі залы «Матэрыяльная культура» музея «Замкавы комплекс „Мір“».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIIIXIX стст. медальёны з выявай святых карысталіся папулярнасцю ў шляхты на тэтыторыі Беларусі. Іх насілі на шыі, каб здабыць Божую ласку ды індульгенцыі. Мяркуецца, што медальён быў выраблены ў Бялыніцкім кляштары, які стаў у XVIII ст. месцам паломніцтва ды пышных рэлігійных урачыстасцей, перш за ўсё на святкаванне іконы Бялыніцкай Божай Маці і прарока Ільі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прарок Ілья на медальёне адлюстраваны ў мантыі, з мячом, на вастрыі якога гарыць полымя-маланка. Па краі адпаведным чынам размешчаны пачатковыя літары лацінскіх слоў, якія раскрываюць значэнне самога медальёна: «S ELIAS PR OF D CAR» («Святы Ілья-прарок, ордэн брацтва кармелітаў»).

На другім баку медальёна — выява Бялыніцкай Божай Маці. Выява належыць да тыпу Адзігітрыі: Маці Божая прадстаўлена па пояс, франтальна, галава злёгку павернута да Немаўляці; левай рукой яна падтрымлівае Дзіця, у правай — падоўжаны дэкаратыўны скіпетр. Галава Дзіцяці — ва ўзорыстай каралеўскай кароне; правая рука — бласлаўляе, у левай — дзяржава. Лацінскі надпіс «OV BIALYNIC BEN XIV CAD» на медальёне кажа пра урачыстую каранацыю абраза вянкамі, заказанымі Агінскім ды Сапегамі і асвечанымі ў Рыме папам Бенедыктам XIV.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]