Перайсці да зместу

Меланелія сарэдыёзная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Меланелія сарэдыёзная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melanelia sorediata (Ach.) Goward & Ahti, 1987


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
EOL  6573404
MB  128460

Меланелія сарэдыёзная, пармелія сарэдыёзная (Melanelia sorediata ці Parmelia sorediosa, Almb.) — від лішайнікаў сямейства Пармеліявыя.

Слаявіна разеткападобная, дыяметрам да 3-4 см, даволі шчыльна прымацаваная да субстрату, часта зліваецца з суседняй слаявінай. Лопасці вузкія, шырынёй да 0,5 мм, малагалінастыя, з вострымі або акруглымі пазухамі. Верхняя паверхня слаявіны карычнева-чорная або аліўкава-карычневая, матавая або бліскучая, з рассеянымі белымі, больш або менш плоскімі акруглымі саралямі; ніжняя — чорная або чорна-карычневая, з кароткімі, рассеянымі рызінамі. Апатэцыі трапляюцца вельмі рэдка.

Сустракаецца ў арктычнай, барэальных зонах на раўніне, у Альпійскай і зоне хвойных лясоў у гарах (еўрапейская і азіяцкая часткі Расіі, Паўночная і Сярэдняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Грэнландыя)[1]; на Беларусі знаходзіцца за межамі арэала[2]. Расце на крамяністых пясчаніках[3], месцамі росту з'яўляюцца гранітныя валуны і іншыя камяністыя субстраты, якія ўтрымліваюць крэмень.

У Беларусі трапляецца асобнымі разеткамі, радзей утварае суцэльнае покрыва; ахоўваецца[2].

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)