Пармелія
| Пармелія | |||||||||||||||||||||
| Пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata) | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
|
Parmelia saxatilis (L.) Ach., 1803
| |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Пармелія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Талом (слаявіна) скурыста-ліставаты, разеткападобны, шчыльна прылеглы да субстрату. Слаявінныя лопасці выемчата-хвалістыя. Верхні бок талома блакітна-шэры, попельна-шэры, знізу паверхня белая, карычневая ці чорная. На паверхні выразна выступае сетка жылак, па рэбрах размяшчаюцца сараліі і ізідыі. Пладовыя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фотабіёнт — водарасць з роду трэбуксія (Trebouxia).
Змяшчаюцца лішайнікавыя кіслоты: атранарын, ліхестэрынавая, лабарыевая і проталіхестэрынавая.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Род аб’ядноўвае каля 40 відаў, распаўсюджаны ва ўсіх кліматычных зонах, найбольшая колькасць відаў у Азіі і Аўстраліі. Сустракаюцца на кары, драўніне, камянях у ліставых, мяшаных і хвойных лясах. На Беларусі вядомы пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata), пармелія скальная (Parmelia saxatilis) і інш., трапляюцца на ствалах дрэў, валунах.
Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галубкоў У. Пармелія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПАРМЕЛІЯ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»