Месяцовы мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост нефрытавага пояса або Мост вярблюджага гарба ў Пекіне

Месяцовы мост — моцна выгнуты ў выглядзе маладзіка пешаходны масток  (укр.), тыповы для садоў Кітая і Японіі. Вельмі функцыянальны, бо займае мала месца і не перашкаджае руху па вадаёме невялікіх суднаў. Дапаўняецца лесвіцай і парэнчамі  (укр.).

Класічны прыклад — Мост Нефрытавага пояса («Юйдайцяа») ля заходняга берага возера Куньмінху  (укр.) ў Летнім палацы  (укр.) імператара Цяньлуна. Гэты каменны мост, збудаваны ў 1751—1764, уладкованы такім чынам, каб прапускаць пад сабой імператарскі човен-дракон  (укр.).

Распаўсюджанне моды на кітайскія масткі ў садовай архітэктуры Еўропы звязана з павальным захапленнем шынуазры  (укр.) ў XVIII стагоддзі. Прыклад — масты Кітайскай вёскі  (руск.) ў Царскім Сяле.

Зноскі