Японскі сад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сад моху ў Кіёта. Заснаваны ў 1339 годзе

Японскі сад — разнавіднасць саду, прынцыпы арганізацыі якога былі распрацаваны ў Японіі ў VIII—XVIII стагоддзях.

У 794 годзе сталіца Японіі была перанесена з Нары ў Кіёта. Першыя сады нагадвалі месцы для правядзення святаў, гульняў і канцэртаў пад адкрытым небам. Садам гэтага перыяду ўласцівая дэкаратыўнасць. У іх высаджвалі мноства квітнеючых дрэў (сліву, вішню), азаліі, а таксама павойную расліну — гліцынію.

Аднак у Японіі ёсць і сады без зеляніны, створаныя з камення і пяску. Японскі сад сімвалізуе дасканалы свет зямной прыроды, а часам выступае ўвасабленнем Сусвету. Характэрнымі элементамі яго кампазіцыі з’яўляюцца штучныя горы і пагоркі, выспачкі, ручаі і вадаспады, сцежкі і ўчасткі пяску або жвіру, упрыгожаныя камянямі незвычайных абрысаў. Пейзаж саду фармуецца з дапамогай дрэў, кустоў, бамбука, травы, прыгожа квітнеючых травяністых раслін, а таксама моху. На тэрыторыі саду могуць таксама размяшчацца каменныя ліхтары, альтанкі, чайныя дамочкі.

Фарміраванне асноў японскага садаводства адбывалася пад уплывам эвалюцыі японскай архітэктуры, а таксама рэлігійна-філасофскіх уяўленняў японскай шляхты. Першапачаткова сад быў складовай часткай рэзідэнцый арыстакратаў, але пасля быў запазычаны будысцкімі манастырамі і шляхетнымі самураямі. З XIX стагоддзя ён атрымаў распаўсюджванне сярод японскіх простых людзей, стаўшы неад’емнай часткай многіх прыватных дамоў. У XX стагоддзі збудаванне садоў у японскім стылі стала папулярным і за межамі Японіі.

Трыма найбольш вядомымі садамі Японіі традыцыйна лічацца Кэнроку-эн (Канадзава), Кораку-эн (Акаяма) і Кайраку-эн (Міто).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]