Метад качаняці
Метад качаня (англ.: Rubber duck debugging або Rubberducking) — метад адладкі кода пры распрацоўцы праграмнага забеспячэння шляхам фармулявання праблемы натуральнай мовай у вуснай або пісьмовай форме. Назва з’яўляецца адсылкай на гісторыю, апісаную ў кнізе «Прагматычны праграміст» (англ.: The Pragmatic Programmer). У кнізе праграміст насіў з сабой гумовую качку і, калі яму трэба было праверыць свой код, ён тлумачыў яго качаня радок за радком. Ёсць мноства іншых тэрмінаў, якія апісваюць гэтую з’яву, і часта гэтыя тэрміны звязаныя з рознымі (звычайна) неадушаўлёнымі прадметамі або хатнімі жывёламі, як сабака або кошка. Таксама шырока выкарыстоўваюцца плюшавыя мядзведзі. [1] Калі пры рашэнні праблемы ўдзельнічаюць людзі, гэта называецца канфесійным праграмаваннем. [2]
Сутнасць метаду[правіць | правіць зыходнік]
Праграмісты заўважылі, што часта рашэнне само прыходзіла да іх у працэсе тлумачэння праблемы камусьці іншаму, нават таму, хто не разбіраецца ў праграмаванні. Пры апісанні таго, што павінен рабіць код, і назіранні за тым, што ён насамрэч робіць, становіцца відавочнай любая неадпаведнасць у гэтым. У больш агульным плане, каб навучыць кагосьці, трэба ацаніць прадмет або праблему з розных бакоў, што дае больш глыбокае разуменне праблемы. [3] Выкарыстанне неадушаўлёных аб’ектаў дазваляе праграмісту зрабіць гэта, не адцягваючы нікога іншага. Таксама выкарыстанне неадушаўлёных прадметаў дае лепшыя вынікі, чым простае разважанне ўслых без аўдыторыі. Гэты падыход выкладаўся на курсах інфарматыкі і праграмнай інжынерыі. [4] [5]
У масавай культуры[правіць | правіць зыходнік]
1 красавіка 2018 года Stack Exchange, як першакрасавіцкі жарт, паказала на сваіх сайтах новую «функцыі» — Quack Overflow, гумавае качаня, якое з’яўляецца ў правым ніжнім куце акна прагляду браўзера. Качаня спрабавала дапамагчы наведвальнікам. Яно выслухоўвала праблемы наведвальнікаў і прапаноўвала рашэнні. Пасля «выслухоўвання» пытання і яго «апрацоўкі», качаня проста рабіла гук «кракання» і паказвала спасылку на артыкул пра метад качаня, у якім расказвалася, што гэта добры метад рашэння праблем.[6]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Debugging. Rubber Duck Debugging . rubberduckdebugging.com. Праверана 14 верасня 2023.
- ↑ Ducking. Rubber Ducking . Rubber Ducking. Праверана 4 красавіка 2024.
- ↑ Hayes. The Psychology Underlying the Power of Rubber Duck Debugging . Press Up via Internet Archive (25 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 July 2014. Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Attwood. Rubber Duck Problem Solving . codinghorror.com (2012).
- ↑ Malan. Rubber Duck Debugging in CS50 IDE . noticeable.news (2020).
- ↑ Stack Exchange has been taken over by a rubber duck! . Meta Stack Exchange (31 сакавіка 2018). Праверана 1 April 2018.