Метэарыт Гоба

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 19°35′33″ пд. ш. 17°56′01″ у. д. / 19.5925° пд. ш. 17.933611° у. д. (G) (O) (Я)

Метэарыт Гоба

Гоба (Hoba), буйнейшы сярод знойдзеных метэарытаў. Гэты жалезісты метэарыт масай 60 тон і аб'ёмам 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920. Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў назад.

Знаходка метэарыта[правіць | правіць зыходнік]

Гэты жалезісты метэарыт вагой у 60 тон і аб'ёмам у 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920 каля Гротфонтейна. Назва сваё атрымаў ад Hoba West Farm, дзе, уласна, яго і выявіў ўладальнік фермы. Паводле яго слоў, ён натыкнуўся на метэарыт, калі араў адно з сваіх палёў.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Метэарыт Гоба

Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў таму. Знойдзены быў па чыстай выпадковасці, таму што не засталося ні кратара, ні іншых слядоў падзення. Мабыць, атмасфера замарудзіла падзенне метэарыта, і вялікіх выкідаў энергіі не адбылося. Метэарыт таксама цікавы тым, што мае параўнальна гладкую і плоскую паверхню.

Метэарыт Hoba ўяўляе сабой шчыльнае металічнае цела памерамі 2,7×2,7×0,9 метраў, на 84% складаецца з жалеза і на 16% - з нікеля з невялікай прымессю кобальта. Зверху метэарыт пакрыты гідраксідамі жалеза. У плане крышталічнай будовы Гоба ўяўляе сабой багаты нікелем атаксіт.

Ахова метэарыта[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе маса метэарыта складала 66 тон, але эрозія, навуковыя даследаванні і вандалізм зрабілі сваю справу - метэарыт «схуднеў» да 60-ці тон. Гэта заахвоціла ўрад тагачаснай Паўднёва-Заходняй Афрыкі у сакавіку 1955 абвясціць метэарыт нацыянальным помнікам, каб ахаваць ад замахаў вандалаў.

У 1985 годзе Rossing Uranium Ltd. вылучыла ўраду Паўднёва-Заходняй Афрыкі сродкі для ўзмацнення мер па ахове метэарыта ад вандалаў. У 1987 ўладальнік фермы Hoba West ахвяраваў метэарыт і зямлю, на якой ён знаходзіцца, дзяржаве. Пасля гэтага ўрад у гэтым месцы адкрыў турыстычны цэнтр. Кожны год на метэарыт прыязджаюць паглядзець тысячы турыстаў. Акты вандалізму сышлі на нішто.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]