Мехмед-Гірэй I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мехмед-Гірэй)
Мехмед I Гірэй
I Mehmed Geray, ١ محمد كراى
Мехмед I Гірэй, фрагмент асманскай мініяцюры XVI стагоддзя
Мехмед I Гірэй, фрагмент асманскай мініяцюры XVI стагоддзя
9-ы Хан Крыма
1515 — 1523
Папярэднік Менглі I Гірэй
Пераемнік Газы I Гірэй

Нараджэнне 30 лістапада 1465
Смерць кастрычнік 1523 (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Гірэі
Бацька Менглі-Гірэй I
Дзеці İslâm I Giray[d], Газі-Гірэй I і Q4079759?
Веравызнанне Іслам суніцкага толку
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мехмед-Гірэй (крым. I Mehmed Geray, ۱محمد كراى‎; 1465 — 1523) — крымскі хан у 1515—1523 гадах.

Заняў сталец пасля смерці бацькі Менглі-Гірэя ў 1515 г., прыняўся за ажыццяўленне шырокай знешнепалітычнай праграмы. Да гэтага часу колішняя Залатая Арда распалася на Казанскае, Хаджы-Тарханскае (Астраханскае) ханствы і некалькі незалежных орд (сярод іх Нагайская арда), якія Мехмед-Гірэй вырашыў аб’яднаць пад кіраўніцтвам Крыма і тым самым успадкаваць вяршэнства ардынскіх ханаў.

Задача ўскладнялася тым, што Масква ўступіла ў спрэчку з Крымам за ўплыў у Паволжы, паспяхова замацаваўшы свае пазіцыі ў Казанскім ханстве. Пасля перамогі Менглі-Гірэя над Ардой адбылося астуджэнне крымска-маскоўскіх адносін, паколькі з гэтага часу агульных інтарэсаў у Масквы і Крыма не было. Пры гэтым аднавіліся саюзныя адносіны з Польшчай.

Мехмед-Гірэй спрабаваў заваяваць Хаджы-Тарханское ханства, але безпаспяхова. Далей развіваліся падзеі на казанскім кірунку. У Казані ў 1521 г. быў скінуты са стальца маскоўскі стаўленік Шах-Алі і пасаджаны брат Мехмеда, Сагіб-Гірэй. Тады ж два браты здзейснілі паспяховы паход на Маскву, разрабаваўшы яе наваколлі.

Пасля гэтага Мехмед-Гірэй у 1523 г. зноў выступіў паходам на Хаджы-Тархан і здолеў авалодаць горадам. Аднак быў выманены нагайскімі мурзамі з Хаджы-Тархана і забіты ва ўласным шатры. Пахаваны ў Хаджы-Тархане.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Дзеці:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]