Мехмед-Гірэй I
Мехмед I Гірэй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
I Mehmed Geray, ١ محمد كراى | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Менглі I Гірэй | ||||||
Пераемнік | Газы I Гірэй | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1465 |
||||||
Смерць |
кастрычнік 1523 (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гірэі | ||||||
Бацька | Менглі-Гірэй I | ||||||
Дзеці | İslâm I Giray[d][1], Газі-Гірэй I, Bahadır Giray[d], Alp Giray (son of Mehmed I Giray)[d], Baba Giray[d] і Choban Giray[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам суніцкага толку | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мехмед-Гірэй (крым. I Mehmed Geray, ۱محمد كراى; 1465 — 1523) — крымскі хан у 1515—1523 гадах.
Заняў сталец пасля смерці бацькі Менглі-Гірэя ў 1515 г., прыняўся за ажыццяўленне шырокай знешнепалітычнай праграмы. Да гэтага часу колішняя Залатая Арда распалася на Казанскае, Хаджы-Тарханскае (Астраханскае) ханствы і некалькі незалежных орд (сярод іх Нагайская арда), якія Мехмед-Гірэй вырашыў аб’яднаць пад кіраўніцтвам Крыма і тым самым успадкаваць вяршэнства ардынскіх ханаў.
Задача ўскладнялася тым, што Масква ўступіла ў спрэчку з Крымам за ўплыў у Паволжы, паспяхова замацаваўшы свае пазіцыі ў Казанскім ханстве. Пасля перамогі Менглі-Гірэя над Ардой адбылося астуджэнне крымска-маскоўскіх адносін, паколькі з гэтага часу агульных інтарэсаў у Масквы і Крыма не было. Пры гэтым аднавіліся саюзныя адносіны з Польшчай.
Мехмед-Гірэй спрабаваў заваяваць Хаджы-Тарханское ханства, але безпаспяхова. Далей развіваліся падзеі на казанскім кірунку. У Казані ў 1521 г. быў скінуты са стальца маскоўскі стаўленік Шах-Алі і пасаджаны брат Мехмеда, Сагіб-Гірэй. Тады ж два браты здзейснілі паспяховы паход на Маскву, разрабаваўшы яе наваколлі.
Пасля гэтага Мехмед-Гірэй у 1523 г. зноў выступіў паходам на Хаджы-Тархан і здолеў авалодаць горадам. Аднак быў выманены нагайскімі мурзамі з Хаджы-Тархана і забіты ва ўласным шатры. Пахаваны ў Хаджы-Тархане.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Дзеці:
- сыны: Газы I Гірэй, Іслям I Гірэй, Бахадур Гірэй, Баба Гірэй, Чабан Гірэй, Алп Гірэй
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мякотин В. А. Ислам-Гирей I // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIII. — С. 387.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев Архівавана 18 сакавіка 2007.. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.