Мой Санта (фільм, 2013)
Выгляд
| Мой Санта | |
|---|---|
| англ.: My Santa | |
| Жанры | калядны фільм[d], сямейны фільм і фэнтэзійны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| У галоўных ролях |
|
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | MarVista Entertainment[d] |
| Працягласць | 84 хв. |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 2013 |
| IMDb | ID 3091126 |
Мой Санта (англ.: My Santa) — амерыканскі сямейны фэнтэзійны тэлефільм 2013 года рэжысёра Сэма Ірвіна, з Самірай Армстранг і Мэцью Лоўрэнсам у галоўных ролях[2][3]. Прэм’ера адбылася 28 лістапада 2013 года на тэлеканале «Ion Television» [4].
Сінопсіс
[правіць | правіць зыходнік]Маці-адзіночка Джэн Робінс (Саміра Армстранг), журналістка маленькай мясцовай газеты, хоча зрабіць шчаслівым свайго сына Эрыка, які да гэтага часу верыць у Санта-Клауса і Каляды. Джэн бярэцца знайсці бацьку для свайго 7-гадовага сына. Першапачаткова на ролю бацькі яна абрала Сэма Франкліна, калегу па газеце, але яе ўсё больш цягне да Крыса (Мэцью Лоўрэнс), які працуе Санта-Клаусам у гандлёвым цэнтры. Госць з поўначы дапамагае ёй вярнуць Дух Каляд і знайсці бацьку для свайго сына.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Саміра Армстранг | Джэн Робінс |
| Мэцью Лоўрэнс | Крыс |
| Джулі Браўн | Сьюзі |
| Пол Дулі | Марцін |
| Джым О'Хір | Джэк |
| Гейб О'Мара | Эрык |
| Бэн Гэвін | Сэм Франклін |
| Чэнінг Чэйз | Гертруда |
| Майкл Уэйт | Пол |
| Эні Літл | місіс Джонсан |
| Джэрэмі Джонсан | містэр Джонсан |
| Лорын Шэй Шарбанье | Стэла Джонсан |
| Люк Шарбанье | Дэкстэр Джонсан |
| Дэвід Л. Кінг | менеджэр |
| Скот Томас Рэйнальдс | пакупнік у гандлёвым цэнтры (няма ў тытрах) |
| Тэрэнс Робінсан | пакупнік у гандлёвым цэнтры (няма ў тытрах) |
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 кастрычніка 2022.
- ↑ Pennington, Gail (27 лістапада 2013). Snowed under: Christmas comes early, often on TV. St. Louis Post-Dispatch(англ.). Праверана 15 снежня 2020.
- ↑ Cooper, Matt. Friday's TV highlights: 'Garth Brooks, Live From Las Vegas' (англ.). The Los Angeles Times (28 лістапада 2013). Праверана 15 снежня 2020.
- ↑ ION Christmas Movies 2013 (Full Holiday Schedule) (англ.). Праверана 15 снежня 2020.