Санта-Клаус
Выгляд

Санта-Клаус (анг. Santa Claus), Святы Нікалас, — у позняй паўночнаамерыканскай традыцыі — калядны дзед, які дорыць падарункі амерыканскім дзецям на Каляды. Імя амерыканскага Санта-Клауса ўяўляе сабой скажэнне галандскай транскрыпцыі імя Св. Мікалая, дзень памяці якога адзначаецца 6 снежня. Радзімай Санта-Клауса лічыцца Лапландыя.
Спадарожнікі Санта-Клауса
[правіць | правіць зыходнік]У розных традыцыях Санта-Клаус з'яўляецца ў суправаджэнні іншых персанажаў, добрых або злых. Так, у фальклоры альпійскага рэгіёна спадарожнікам і адначасова антыподам Св. Мікалая з'яўляецца калматы і рагаты Крампус, які карае непаслухмяных дзяцей і палохае іх.