Монас Ісакавіч Манасзон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Монас Манасзон)
Монас Ісакавіч Манасзон
Дата нараджэння 13 (26) снежня 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1980(1980-11-30) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Валянцін Віктаравіч Волкаў, Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў і Міхаіл Георгіевіч Эндэ
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Монас Ісакавіч Манасзон (13 (26) снежня 1907, Магілёў — 30 лістапада 1980, Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1929) у В. Волкава, У. Хрусталёва, М. Эндэ. Затым жыў у Койданаве (цяпер Дзяржынск).

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Працаваў у гістарычным жанры («Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.», «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе у Мінску» і інш.), пейзажы (серыя гуашаў «Старое Койданава», 1930) і бытавым жанры. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны карціны: «Клятва танкістаў», «Вяртанне», трыпціх «Не забудзем, не даруем!».

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940)
  • Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манасзон Монас // Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998;
  • Манасзон Монас Ісакавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VI. — Мн., 1972. — С. 603—604;
  • Манасзон Монас Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Т. 10. — Мн., 2000. — С. 60;
  • Монас Ісакавіч Манасзон. — Мн. 1978;
  • Моносзон Монос Исаакович / Валаханович А. И., Кулагин А. Н. // Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Мн., 1986. — С. 101.