Моніка Форсберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моніка Форсберг
шведск.: Monica Forsberg
Моніка Форсберг у 2013 годзе.
Моніка Форсберг у 2013 годзе.
Імя пры нараджэнні шведск.: Monica Yvonne Forsberg
Род дзейнасці спявачка, паэт-песеннік, актрыса, рэжысёр, музычны прадзюсар дубляжу
Дата нараджэння 14 верасня 1950(1950-09-14) (73 гады)
Месца нараджэння Карлскуга, Швецыя
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Муж Hasse Andersson[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Моніка Форсберг (шведск.: Monica Forsberg; 14 верасня 1950, Карлскуга, Швецыя) — шведская поп-спявачка, паэт-песеннік, актрыса, таксама рэжысёр і прадзюсар дубляжу.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельніца гурта Ritz, у складзе якога выступала на шведскім музычным конкурсе Melodifestivalen у 1983 годзе (заняла 4 месца з песняй «Marionett») і ў 1985 годзе (з песняй «Nu har det hänt igen»). Як аўтар песень, двойчы станавілася пераможцай Melodifestivalen у 1982 годзе з песняй «Dag efter dag» («дзень за днём») з гуртом Chips і ў 1983 годзе з песняй «Främling».

Аўтар тэкстаў шэрагу шлягераў, у тым ліку[2]:

  • 100 % (Lotta Engberg & Triple & Touch-låt)
  • Christmas in New York
  • Dag efter dag
  • Det brinner ett ljus
  • En liten fågel
  • En stjärna högt i det blå
  • Främling
  • Guenerina
  • Hakuna matata
  • Juliette & Jonathan
  • Nu är jag tillbaks igen
  • Om du går nu
  • Schack och matt
  • Var nöjd med allt som livet ger

З канца 1980-х і да пачатку 2000-х гадоў была рэжысёрам і прадзюсарам, займалася агучваннем мультфільмаў студыі Walt Disney Pictures[3]. Розныя персанажы ў «The Muppet Christmas Carol» размаўляюць яе голасам. Працавала крэатыўным мэнаджарам, прадзюсарам, рэжысёрам дубляжу, перакладчыцай песень і выканала некалькі другарадных галасавых роляў у фільме «101 далмацін».

Замужам за Хасэ Андэрсанам (нар. 1948), спеваком і паэтам-песеннікам.

Зноскі