Мост Пакутнікаў 15 Ліпеня
| Басфорскі мост | |
|---|---|
| | |
| Каардынаты: 41°02′51″ пн. ш. 29°01′56″ у. д.HGЯO | |
| Афіцыйная назва | Bogaz Koprusu |
| Вобласць ужывання | аўтамабільны |
| Перасякае | Басфор |
| Месца размяшчэння | Стамбул, Турцыя |
| Канструкцыя | |
| Тып канструкцыі | Вісячы мост |
| Матэрыял | сталь |
| Асноўны пралёт | 1074 м |
| Агульная даўжыня | 1560 м |
| Шырыня моста | 33 м |
| Вышыня канструкцыі | 169 м |
| Вышыня скляпення над вадой | 64 м |
| Эксплуатацыя | |
| Адкрыццё | 29 кастрычніка 1973 |
Басфорскі мост (турэцк. Boğaz Köprüsü, англ. Bosphorus bridge або First Bosphorus Bridge) — першы вісячы мост праз Басфорскі праліў. Ён злучае еўрапейскую і азіяцкую часткі Стамбула.
Мост быў спраектаваны пад кіраўніцтвам Алега Аляксандравіча Керанскага (1905—1984), сына Аляксандра Фёдаравіча Керанскага.
Даўжыня моста — 1560 метраў, даўжыня асноўнага пралёта 1074 метраў, шырыня моста — 33 метра, вышыня апор — 165 метраў над вадой. Ад праезжай часткі да паверхні вады — 64 метра.
Закладка моста, запланаваная яшчэ ў 1950 г., была ажыццёўлена 20 лютага 1970 года. Адкрыццё моста адбылася 29 кастрычніка 1973 года, да 50-годдзя ўстанаўлення Турэцкай Рэспублікі. Мост быў збудаваны нямецкай фірмай Хохціф і англійскай фірмай Кліўленд Інжынірынг, на будаўніцтва моста сышло 200 мільёнаў долараў ЗША.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Басфорскі мост