Басфор
Басфор (турэцк.: İstanbul Boğazı «Стамбульскі праліў», грэч.: Βόσπορος «Каровін брод») — праліў паміж Еўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым, а ў пары з Дарданэламі - з Міжземным. Басфор з'яўляецца часткай унутрыеўразійскай мяжы. На абодвух баках праліва размешчаны буйнейшы турэцкі горад Стамбул (да 1930 Канстанцінопаль).
Даўжыня праліва каля 30 км, максімальная шырыня 3700 м на поўначы, мінімальная шырыня праліва 700 метраў. Глыбіня фарватэру ад 33 да 80 м.
Па адной з найбольш распаўсюджаных легенд праліў атрымаў сваю назву дзякуючы дачцэ найстаражытнага аргыўскага цара Іа - прыгожая ўмілаваная Зеўса па імені Іа была пераўтвораная ім у белую карову, каб пазбегнуць гневу яго жонкі Геры. Няшчасная Іа абрала водны шлях да выратавання, нырнуўшы ў сіняву праліва, які з тых часоў і завецца «каровіным бродам» або Басфорам.
Берагі праліва злучаюць два моста: Басфорскі мост даўжынёй 1074 м (завершаны ў 1973) і Мост султана Мехмеда Фаціха даўжынёй 1090 м (пабудаваны ў 1988) у 5 км на поўнач ад першага моста. Плануецца будаўніцтва трэцяга аўтадарожнага моста ў паўночнай частцы праліва на ўзбярэжжы Чорнага Мора. Мост працягласцю 1275 м звяжа хуткасную дарогу Northern Marmara з транс'еўрапейскай магістраллю. Папярэдні кошт праекта - каля 5-6 млрд. долараў. Шлях на мосце будзе складацца з васьмі палос. У цяперашні час ідзе будаўніцтва чыгуначнага тунэлю «Marmaray» (тэрмін заканчэння - 2013), які аб'яднае хуткасныя транспартныя сістэмы еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Залаты Рог
- Баспор Кімерыйскі
- Басфор Усходні
- Марская стратэгічная геаграфія
- Стратэгічная геаграфія
- Трансбалканскі трубаправод
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Праліў}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|