Моўная карціна свету

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мо́ўная карці́на све́ту — гэта сукупнасць ведаў пра навакольнае асяроддзе, якія зафіксаваны ў моўнай форме, інакш кажучы, адлюстраваныя ў мове прадстаўленні дадзенага моўнага калектыву пра будову, элементы і працэсы рэчаіснасці. Карціна свету як цэнтральнае паняцце канцэпцыі чалавека, якое выражае спецыфіку яго быцця, прадстаўляе сабой цэласны глабальны вобраз свету, які з'яўляецца вынікам усяго духоўнага жыцця чалавека. Адлюстраванне ж гэтага свету ў адзінках мовы і тэкстах, якія ствараюцца з дапамогай сродкаў мовы, і ўтварае моўную карціну свету.

З гэтага зразумела, што кожная натуральная мова адлюстроўвае пэўны спосаб успрыняцця і будовы свету. Сукупнасць прадстаўленняў пра свет, якія заключаны ў значэннях розных слоў і выразаў дадзенай мовы, складаюцца ў нейкую адзіную сістэму поглядаў і прадпісанняў, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы.

Узнікае пытанне: чаму адбываецца так, што гаворачы на дадзенай мове павінны абавязкова раздзяляць гэтыя погляды? Так адбываецца таму, што прадстаўленні, якія фарміруюць карціну свету, уваходзяць у значэнні слоў у няяўным выглядзе, так што чалавек іх прымае на веру, не задумваючыся. Інакш кажучы, карыстаючыся словамі, якія змяшчаюць няяўныя сэнсы, чалавек, сам таго не заўважаючы, прымае і заключаны ў іх погляд на свет. Насуперак таму, сэнсавыя кампаненты, каторыя ўваходзяць у значэнні слоў і выразаў у форме непасрэдных сцверджанняў, могуць быць прадметам спрэчак паміж рознымі носьбітамі мовы і тым самым не ўваходзяць у агульны фонд прадстаўленняў, які фарміруе моўную карціну свету.

Валоданне мовай прадугледжвае валоданне канцэптуалізацыяй свету, адлюстраванай у гэтай мове. Паколькі канфігурацыі ідэй, заключаныя ў значэнні слоў роднай мовы, успрымаюцца гаворачым як нешта само сабой зразумелае, у яго ўзнікае ілюзія, што так увогуле пабудавана жыццё. Аднак пры супастаўленні розных моўных карцін свету выяўляюцца значныя разыходжанні між імі, прычым часам вельмі нетрывіяльныя.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.