Мсціўцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Мсціўцы
Avengers
Фота
Вокладка Новыя Мсціўцы # 1 (люты 2005)
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец: Marvel Comics
Стваральнікі: Стэн Лі і Джэк Кірбі
Інфармацыя пра каманду
Штаб-кватэра: Вежа Старка, Манхэтэн, Нью-Ёрк
Члены: Жалезны чалавек, Тор, Халк, Чорная ўдава, Сакалінае Вока, Капітан Амерыка, Чалавек-павук

«Мсціўцы» (англ. Avengers) — элітная каманда супергерояў з коміксаў кампаніі Marvel Comics. Яна была створаная пісьменнікам Стэнам Лі і мастаком Джэкам Кірбі і ўпершыню з’явілася ў коміксе The Avengers #1 у верасні 1963 года.

Мсціўцы, празваныя пасля «самымі магутнымі героямі Зямлі», першапачаткова складаліся з Чалавека-Мураша, Асы, Тора, Жалезнага Чалавека і Халка. Аднак з самага пачатку ў складзе каманды сталі адбывацца змены: Халк неўзабаве пакінуў Мсціўцаў, і да іх далучыўся Капітан Амерыка. Зменлівы склад стаў візітоўкай каманды, хоць некаторая сталасць ўсё ж такі захоўвалася: Мсціўцы змагаліся з такімі ворагамі, адолець якіх у адзіночку не мог ніводны супергерой — так з’явілася фірмовая фраза: «Мсціўцы, збор!»(англ.: Avengers Assemble!). За ўвесь час існавання каманды ў ёй пабывалі людзі, мутанты, робаты, багі, прышэльцы, звышнатуральныя істоты і нават былыя ліхадзеі.

Найвядомейшыя ўдзельнікі каманды[правіць | правіць зыходнік]

  • Жалезны чалавек
  • Тор
  • Халк
  • Хэнк Пім
  • Аса
  • Капітан Амерыка
  • Сакалінае Вока
  • Чорная Ўдава
  • Ртуць
  • Пунсовая Ведзьма
  • Віжан
  • Сокал
  • Кэрал Дэнверс
  • Звер
  • Нэмар
  • Чорная Пантэра
  • Жанчына-Халк
  • Баявая машына
  • Жанчына-павук
  • Чалавек-павук

Па-за коміксамі[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]