Мужчынская зборная Літвы па баскетболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зборная Літвы па баскетболе — нацыянальная баскетбольная каманда, якая прадстаўляе Літву на міжнароднай баскетбольнай арэне. Адна з самых паспяховых зборных у свеце: Літва прымала ўдзел у пяці Алімпійскіх гульнях і заваявала тры бронзавыя медалі. Кіраўнічым органам зборнай выступае Літоўская федэрацыя баскетбола.

Зборная Літвы выйграла два перадваенныя чэмпіянаты Еўропы: 1937 і 1939 гадоў. Да гэтых перамог зборную прывёў Пранас Лубінас (Фрэнк Любін), які дапамог папулярызаваць баскетбол у краіне. Лубінаса называюць «дзедам літоўскага баскетбола».

З 1940 па 1990 год Літва ўваходзіла ў склад СССР, вялікая колькасць гульцоў зборнай Савецкага Саюза складалі гульцы літоўскай школы баскетбола. На Алімпійскіх гульнях 1988 года залатыя медалі ў складзе зборнай СССР выйгралі 4 літоўцы: Вальдэмарас Хомічус, Арвідас Сабоніс, Рымас Курцінайціс, Шарунас Марчулёніс.

З 1992 года зборная Літвы выступае самастойна. У 2003 годзе выйграла чэмпіянат Еўропы.

У 2011 годзе Літва прымала чэмпіянат Еўропы па баскетболе.