Музей «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога
Дом збожжагандляра Я. І. Шаронава, у якім знаходзіцца музей
Заснаваны 1981
Адкрыты 3 лістапада 1981
Месцазнаходжанне Таганрог, вуліца Фрунзэ, 80
Адрас ул. Фрунзе, 80, г. Таганрог, Ростовская обл., Россия
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога» — помнік архітэктуры і культуры ў стылі «мадэрн», пабудаваны ў 1912 годзе. Уваходзіць у склад Таганрогскага дзяржаўнага літаратурнага і гістарычна-архітэктурнага музея-запаведніка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Музей «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога» мае значную архітэктурную каштоўнасць для Таганрога, знаходзіцца ў ажыўленым гарадскім цэнтры. Будынак (раней дом збожжагандляра Я. І. Шаронава) - архітэктурны і культурны помнік у стылі «мадэрн», быў збудаваны ў 1912 годзе, аўтарам праекта быў сябар А. П. Чэхава, акадэмік-архітэктар Ф. В. Шэхтэль.

Асноўны фасад з'яўляецца найвялікай выбітнасцю будынка. Структура помніка пабудавана на асіметрыі. Унікальны ў сваім родзе мазаісты фрыз зроблены з маёлікі, яго кампазіцыя злучае шэраг сюжэтных груп. Падчас вывучэння будынка з'явіліся цверджанні, што пано былі зроблена па эскізах М. Рэрыха, М. Урубеля, В. Васняцова ў Абрамцаўскай майстэрні побач з Масквой. Мазаікі прысвечаны сюжэтам рускіх былін. Асабняк з'яўляецца адзінай у рэгіёне славутасцю, дзе на фасадзе ўжыта манументальнае малярства.

У савецкія часы ў будынку размяшчаліся розныя ўстановы, у 1981 годзе быў адкрыты музей «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога». У экспазіцыі пададзены раёны старога Таганрога, старыя фота, паштоўкі, гарадскія планы, узоры мэблевага і дэкаратыўнага мастацтва XVIII—XX стагоддзяў, вырабы з рускага і заходне-еўрапейскага шкла, якія дэманструюць асаблівасці стылю побыту горада з пятроўскіх часоў да цяперашняга часу[1][2].

На цокальным паверсе будынка музея «Горадабудаўніцтва і побыт Таганрога» знаходзяцца чатыры выстаўныя залы, у якіх рэгулярна праводзяцца розныя выставы, тэматычныя вечары і іншыя культурныя падзеі[3].

Зноскі

  1. Музей «Градостроительство и быт Таганрога» Официальный портал Правительства Ростовской области
  2. Музей «Градостроительство и быт г. Таганрога» Архівавана 10 лістапада 2017. Министерство культуры Ростовской области
  3. Музей «Градостроительство и быт города Таганрога» ИнфоТаганрог