Музей Антаніна Дворжака
Музей Антаніна Дворжака | |
---|---|
чэшск.: Muzeum Antonína Dvořáka | |
Заснаваны | 1932 |
Месцазнаходжанне | Чэхія: Прага, Ке Карлаву 462/20 |
Дырэктар | Эва Велічка |
antonindvorak2004.cz/eng… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей Антаніна Дворжака (чэшск.: Muzeum Antonína Dvořáka) — музей на вуліцы Ке Карлаву ў горадзе Прага (Чэхія), экспазіцыя якога прысвечана жыццю і творчасці чэшскага кампазітара Антаніна Дворжака (1841—1904). З'яўляецца філіялам Чэшскага музея музыкі , які, у сваю чаргу, з'яўляецца часткай Нацыянальнага музея.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей размешчаны ў будынку былога летняга палаца графа Яна Вацлава Міхны, таксама вядомым пад назвай «Віла Амерыка». Палацавы комплекс у стылі барока быў пабудаваны па заказе графа ў 1717—1720 гадах архітэктарам Кіліянам Ігнацам Дынцэнхоферам, і ўяўляе сабой галоўны будынак з двума невялікімі павільёнамі па баках, абнесены барочнай чыгуннай агароджай. Дворык перад палацам упрыгожаны скульптурамі пор года, сатыраў і дзвюх барочных ваз. У 1843 годзе палацавы комплекс быў набыты горадам Прагай.
У 1932 годзе па просьбе «Таварыства Антаніна Дворжака» горад перадаў яго для размяшчэння ў ім экспазіцыі, прысвечанага жыццю і творчасці чэшскага кампазітара, хоць сам ён ніколі не наведваў гэты будынак і жыў у іншым месцы.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]У збор музея ўваходзіць архіў Антаніна Дворжака, які ўключае нотныя рукапісы, партытуры, асабістую перапіску, малюнкі, фатаграфіі, плакаты, бібліятэку, тэатральныя праграмы і афішы, а таксама асабістыя рэчы кампазітара, напрыклад, гусіныя пёры, якімі ён карыстаўся пры сачыненні музыкі, любімыя музычныя інструменты, плашч і берэт Кембрыджскага ўніверсітэта, атрыманыя ім у 1891 годзе пасля прысваення яму звання ганаровага доктара.
Апроч экспазіцыі, у музеі дзейнічаюць некалькі музычных праграм, якія знаёмяць наведвальнікаў з музычнай спадчынай Антаніна Дворжака і чэшскай музычнай традыцыяй. «Таварыства Антаніна Дворжака» працягвае навуковыя даследаванні ў вобласці творчасці кампазітара, і ў музеі праводзяцца лекцыі і спецыяльныя выстаўкі, прысвечаныя гэтай тэме.
З мая па кастрычнік тут праходзіць цыкл канцэртаў «Дзівосны Дворжак», падчас якіх наведвальнікаў сустракаюць артысты ў касцюмах канца XIX стагоддзя і музыканты Пражскай дзяржаўнай оперы выконваюць сачыненні кампазітара.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Антаніна Дворжака
- Muzeum Antonína Dvořáka - Národní muzeum (чэшск.)
- Antonín Dvořák Museum (англ.)