Музей Бедржыха Сметаны
Музей Бедржыха Сметаны | |
---|---|
чэшск.: Muzeum Bedřicha Smetany | |
Заснаваны | 12 мая 1936 |
Адкрыты | 1936 |
Месцазнаходжанне | Чэхія: Прага, Новатны мост 201/1 |
Наведвальнікі | «Таварыства Бедржыха Сметаны» |
Адрас | Novotného lávka 1 |
nm.cz/Ceske-muzeum-hudby… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей Бедржыха Сметаны (чэшск.: Muzeum Bedřicha Smetany) — музей каля Новатнага моста ў горадзе Прага (Чэхіі), экспазіцыя якога прысвечана жыццю і творчасці чэшскага кампазітара Бедржыха Сметаны (1824—1884). З’яўляецца філіялам Чэшскага музея музыкі , які, у сваю чаргу, з’яўляецца часткай Нацыянальнага музея.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей размешчаны ў будынку былой вадаправоднай станцыі Старога Места каля Новатнага моста на правым беразе ракі Влтавы. Будынак у стылі неарэнесансу быў пабудаваны ў 1883 годзе па праекце архітэктара Антаніна Вігла . Фасад вадаправоднай станцыі ўпрыгожваюць роспісы пэндзля Мікалаша Алеша і Францішка Жэнішка, выкананыя ў тэхніцы сграфіта. Музей кампазітара быў заснаваны ў 1926 годзе намаганнямі «Таварыства Бедржыха Сметаны». 12 мая 1936 года яго экспазіцыя размясцілася ў будынку былой вадаправоднай станцыі і воданапорнай вежы у Стара-Месце. Перад будынкам музея стаіць помнік Бедржыху Сметану працы скульптара Ёсефа Малеяўскага . З 1941 па 1945 гады ў канцэртнай зале музея працаваў тэатр.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Экспазіцыя музея прысвечана жыцці і творчасці Бедржыха Сметаны і ўключае шматлікія дакументы і артэфакты, звязаныя з кампазітарам. Першая частка збору распавядае пра яго раннія гады і пачатак музычнай кар’еры за мяжой. Другая ахоплівае яго дзейнасць пасля вяртання на радзіму. І трэцяя звязана з яго жыццём у адзіноце з-за глухаты і творчасцю ў гэты перыяд.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Бедржыха Сметаны
- Muzeum Bedřicha Smetany — Národní muzeum Архівавана 11 жніўня 2015. (чэшск.)
- Long-term Exhibitions. Bedřich Smetana (1824—1884) — his life and work Архівавана 11 верасня 2017. (англ.)