Музей Лондана
Выгляд
| Музей Лондана | |
|---|---|
| Museum of London | |
| | |
| Заснаваны | 1976 |
| Адкрыты | 1976 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Адрас | Smithfield General Market |
| Дырэктар | Джэк Лохман |
| londonmuseum.org.uk (англ.) | |
Музей Ло́ндана (англ.: Museum of London) — музей у Лондане, прысвечаны яго гісторыі.
Музей быў адкрыты ў 1976 годзе па ініцыятыве Лонданскай гарадской карпарацыі. Ён размясціўся ў Барбікане, побач з Барбікан-цэнтрам і развалінамі Лонданскай сцяны, недалёка ад сабора Святога Паўла. Частка экспанатаў была перавезена з Гілдхала і Кенсінгтонскага палаца.
У наш час музей мае значную калекцыю прадметаў, якія адносяцца да гісторыі Лондана ад антычнасці да XX стагоддзя. Галоўнай яго славутасцю лічыцца карэта лорд-мэра Лондана. У музея ёсць філіял у Доклендс, прысвечаны гісторыі лонданскага порта. Уваход ва установу свабодны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Лондана- Афіцыйны сайт
- ↑ https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.