Сабор Святога Паўла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Святога Паўла
англ.: St Paul's Cathedral
51°30′50″ пн. ш. 0°05′54″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства
Епархія Лонданская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль англійскае барока[d]
Архітэктар Крыстафер Рэн
Першае згадванне 604
Дата заснавання 1675[2]
Вышыня 111 м або 67 м
Матэрыял портлендскі вапняк[d]
Сайт stpauls.co.uk
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Святога Паўла (англ.: St Paul's Cathedral) — англіканскі сабор, прысвечаны апосталу Паўлу. Знаходзіцца ў верхняй частцы Ладгейт Хіл, самай высокай кропцы Лондана, і з'яўляецца рэзідэнцыяй біскупа Лондана.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыі вядомыя пяць сабораў святога Паўла, якія існавалі ў розны час, але якія знаходзіліся ў адным і тым жа месцы:

  • першы (драўляны) сабор быў пабудаваны ў 604 г. і згарэў у 675 г.;
  • другі (каменны) сабор быў пабудаваны ў 685 годзе і ў 961 быў разбураны вікінгамі падчас чарговага набегу на Лондан;
  • трэці (каменны) сабор быў пабудаваны ў 962 г. і згарэў разам з усім Лонданам падчас пажару 1087;
  • чацвёрты (каменны) сабор (вядомы таксама як Стары Сент-Пол або Сент-Пол да Вялікага Пажару) быў закладзены ў 1087 і асвечаны ў 1240 г. Гэта быў адзін з найбуйнейшых сабораў Еўропы таго часу: яго даўжыня складала каля 180 метраў, шырыня - 30 метраў, вышыня шпіля - амаль 150 метраў. Сабор згарэў у 1666 г. у час Вялікага лонданскага пажару. Хоць пасля пажару аднавіць сабор было магчыма, улады прынялі рашэнне аб будаўніцтве на яго месцы новага будынка;
  • пяты (каменны) сабор быў пабудаваны па праекце архітэктара Крыстофера Рэна (англ.: Christopher Wren). Работы былі пачатыя ў 1675 годзе і завершаны ў 1708 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна датай адкрыцця сабора лічыцца 20 кастрычніка 1708 г. — дзень нараджэння архітэктара Рэна (у той дзень яму споўнілася 76 гадоў), аднак фактычна службы ў саборы пачаліся 2 снежня 1697 года. У ходзе праектавання Рэну давялося фактычна тройчы цалкам змяняць праект. Першы праект прадугледжваў будаўніцтва досыць буйной царквы на падмурку згарэлага чацвёртага сабора. Гэты праект быў адхілены практычна адразу - мабыць уладам хацелася чагосьці больш грандыёзнага. Другі праект прадугледжваў будаўніцтва царквы, якая мела ў плане выгляд грэчаскага крыжа. Гэты праект быў дэталёва прапрацаваны - дастаткова сказаць, што да цяперашняга часу захаваўся выкананы ў маштабе 1:24 макет такога сабора, які сёння экспануецца ў Саборы святога Паўла. Аднак, гэты праект быў таксама адхілены як занадта радыкальны. Трэці праект Рэна прадугледжваў будаўніцтва досыць вялікага храма з купалам і двума вежамі-званіцамі. Гэты праект быў зацверджаны і ў чэрвені 1675 года, пачаліся будаўнічыя працы, аднак неўзабаве пасля гэтага кароль Карл II зноў запатрабаваў праект і загадаў ўнесці ў яго змены, якія сам ахарактарызаваў як дэкаратыўныя. Менавіта такім дэкаратыўным змяненнем і апынуўся прыбудаваны да асноўнага праекту купал Сабора Святога Паўла, які сфарміраваў існуючы відарыс Сабора.

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. https://www.historicengland.org.uk/listing/the-list/list-entry/1079157

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]