Музей Юзафа Пілсудскага (Суляёвак)
Музей Юзафа Пілсудскага | |
---|---|
Заснаваны | 10 лістапада 2008 |
Месцазнаходжанне | |
muzeumpilsudski.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей Юзафа Пілсудскага — музейная ўстанова ў г. Суляёвак прысвечаная Юзафу Пілсудскаму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1921 годзе два зямельныя ўчасткі купіла будучая жонка маршала Аляксандра Шчарбінска. На адным з гэтых участкаў знаходзілася драўляная дача з гаспадарчымі пабудовамі. Сам Пілсудскі адсутнічаў падчас куплі, але пагадзіўся на яе. У Суляёвак ён прыехаў некалькі месяцаў пазней.
У маі 1923 года сям’я Пілсудскіх пераехала ў новы, пабудаваны побач драўлянага дом. Новы будынак быў пабудаваны за сабраныя сярод жаўнераў грошы. Гэта быў знак удзячнасці польскага народа для маршала.
У памяць аб гэтай падзеі на пярэдняй сценцы асабняка былі ўсталяваныя дзве памятныя дошкі.
Аўтарам праекту дому быў Казімеж Скуркевіч. Дом быў пабудаваны ў нацыянальным стылі «шляхецкай сядзібы» і атрымаў назву «Мілюсін».
Калі сям’я пераехала ў новы дом, драўляная дача стала службовай кватэрай для жаўнераў, якія ахоўвалі сям’ю Пілсудскіх.
У сядзібе Юзаф Пілсудскі жыў да 1926 года.
Пасля майскага перавароту Пілсудскія пераехалі ў Бельведэр. У «Мілюсін» яны прыяжджалі адпачываць і арганізоўваліся сямейныя святы. Юзаф Пілсудскі ў апошні раз наведаў дом 15 красавіка 1935 года.
Пасьля смерці Юзафа Пілсудскага ў 1935 годзе ўдава вырашыла пакінуць «Мілюсін». Месца хутка атрымала сімвалічны характар.
Мілюсін наведвалі школьныя экскурсіі і польскія афіцэры. Падчас нямецкай акупацыі ўся нерухомасць апынулася на тэрыторыі цэнтру Абвера — органа ваеннай разведкі і контрразведкі Трэцяга Рэйху.
Тут адбывалася падрыхтоўка гітлераўскіх агентаў, якія пазней працавалі на тэрыторыі Савецкага Саюза. Хоць мэбля і абсталяванне захаваліся пасля вайны ў амаль непашкоджаным стане, то ў 1947 годзе ўсё знікла. Тады была ўведзеная таксама забарона на наведванне сядзібы. Да сярэдзіны 1950-х гадоў адміністратарам будынку з’яўлялася савецкае пасольства ў Польшчы.
Пасля 1956 года ў «Мілюсіне» дзейнічаў дзіцячы садок.
Сям’я Пілсудскіх атрымала назад нерухомасць толькі ў 2000 годзе пасля таго, як у 1990-х гадах дочкі Пілсудскага вярнуліся ў Польшчу з эміграцыі і заснавалі Фонд сям’і Юзэфа Пілсудскага.
У 2008 годзе быў заснаваны Музэй Юзэфа Пілсудскага. З гэтага часу дом Юзэфа Пілсудскага можна наведваць.
Побач з гістарычным домам маршала пабудаваны сучасны музэйны комплекс, прысвечанага Юзэфу Пілсудскаму. Плошча сучаснага аб’екту складзе каля 5 тысяч квадратных метраў.
Фонды
[правіць | правіць зыходнік]Сярод шматлікіх экспанатаў варта звярнуць увагу на фрагмент помніка аўтарства Альфонса Карнага. Гэта буйнагабарытная галава Юзафа Пілсудскага. Помнік быў адкрыты ў 1936 годзе ў Браславе. Яго фрагмент, г.зн. галава, захоўваўся ў сакрэце на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Толькі ў 2003 годзе ён быў перададзены ў Музей.
Дом «Мілюсін» разам з захаваным у амаль непарушанай форме агародам па сённяшні дзень з’яўляецца адным з найважнейшых месцаў, звязаных з маршалам Юзафам Пілсудскім[1].