Браслаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Браслаў
Braslav city house2.jpg
Будынак Браслаўскага райвыканкама
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Насельніцтва
9 817 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовы індэкс
211969
Аўтамабільны код
2
Афіцыйны сайт
Браслаў на карце Беларусі ±
Браслаў (Беларусь)
Браслаў
Браслаў (Віцебская вобласць)
Браслаў

Бра́слаў[2] (афіц. транс.: Braslaŭ) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Браслаўскага раёна, на паўночным беразе возера Дрывяты. За 220 км ад Віцебска, 40 км ад чыгуначнай станцыі Друя на лініі ВарапаеваДруя. Насельніцтва 9 817 чал. (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню назва Браслава згадваецца ў "Хроніцы Быхаўца" як Браславль[3] і ў Хроніцы М. Стрыйкоўскага як Braslaw[4] (абодва летапісы датуюцца XVI ст.). У абодвух выпадках згадка адбываецца ў сувязі з рухам на ўсход літоўскіх князёў - міфалагізаваных Кернуса і Гімбута.

Найбольш вядомая версія пра паходжанне назвы Браслава ад імя полацкага князя Брачыслава Ізяславіча, унука Рагнеды.

Больш верагоднай выглядае сувязь з латышскім словам brasla "брод": Браслаў узнік на месцы балцкага паселішча на Замкавай гары, размешчанай паміж азёрамі Дрывяты і Навята, і ля гары сапраўды цячэ пратока паміж гэтымі азёрамі[5]. Апроч таго, у Латвіі вядомая рака Brasla[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах вядомы пад назвамі Браславль, Браслав Завельский, Брячиславль, Брятисав. Упершыню згадваецца пад 1065 г. у «Хроніке» М. Стрыйкоўскага, якая ў сваёй легендарнай частцы гісторыі не выклікае асаблівага даверу навукоўцаў. На думку некаторых даследчыкаў, Браслаў быў заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам як памежнае ўмацаванне Полацкага княства. Гэты факт пацвярджаюцца археалагічнымі дадзенымі. Дзяцінец старажытнага Браслава размяшчаўся на перасмыку паміж азёраў Дрывяты і Навята на Замкавай гары, быў умацаваны валам вышынёй ад 3 да 9 м, побач нахадзіўся пасад[7]. У XIXIII стст. памежны горад Полацкага княства. З пачатку XIV ст. вялікакняскае ўладанне. З 1506 г., пасля смерці вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, належаў яго жонцы Алене. 8 кастрычніка 1500 г. горад атрымаў прывілей на магдэбургскае права, у 1792 г. — герб. У 17931795 гг. існавала Браслаўскае ваяводства. У XIX ст. мястэчка, цэнтр воласці Браслаўскага павета. З 1921 г. ў складзе Польшчы. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр Браслаўскага раёна.

6 красавіка 1944 г. каля Браслава савецкая партызанская брыгада імя Жукава знішчыла атрад Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Казіміра Краўзэ «Ваўжэцкага». У баі загінуў 21 салдат АК, партызаны дабілі раненых[8].

Гарадская сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню герб быў атрыманы Браславам 2 чэрвеня 1792 г. па прывілеі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У хрысціянскай іканаграфіі вока ў цэнтры сонечных прамянёў або ў трохвугольніку з'яўляецца агульнавядомым сімвалам чароўнай сілы або ж Тройцы. Вока сімвалізуе назіранне Бога за жыццём і дзеяннямі людзей, трохвугольнік — гэта трыадзінства Бога — Айца, Сына і Духа Святога. Сонца з найстаражытнейшых часоў з'яўляецца сімвалам жыцця, агню, які валодае ачышчальнай сілай. «Вока Божае» на гербе Браслава ў сімвалічнай форме перадае Божую апеку над горадам, захоўвае яго ад усіх бед. Выява чалавечага вока шырока выкарыстоўваецца для ўпрыгажэння алтароў ў храмах і на прадметах культавага прызначэння.

Цяперашнія герб і сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20 студзеня 2006 года.

  • Апісанне герба

У блакітным полі барочнага шчыта залатое сонца, на якім блакітны трохвугольнік з выявай вока — вока Божага благаславення.

  • Апісанне сцяга

Сцяг горада Браслава ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа шырынёй, роўнай 1 / 3 шырыні палотнішча, у цэнтры якой — выява герба горада Браслава.

Пры распрацоўцы каляровага эталона герба горада Браслава раённая камісія кіравалася ўжо існуючымі гістарычнымі рэканструкцыямі герба. Дакумент «Грамата на аднаўленне правоў і вольнасцяў г. Браслава» ад 2 чэрвень 1792 г. не ўтрымлівае ніякай характарыстыкі каляровай гамы герба. Сцяг створаны з ужываннем асноўных колераў герба і ўласна яго выявы. Мастак — А. В. Леўчык.

У краязнаўчым музеі Браслава сабраны шматлікія дакументы з выявай гарадскога сімвала. Больш чым за два стагоддзі свайго існавання ізаграфія герба практычна заставалася нязменнай. Герб Браслава адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка i турызм[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. У Браславе функцыянуюць наступныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Браслаўскі льнозавод»,
  • Філіял РУВП «Віцебскхлебпрам» Браслаўскі хлебазавод,
  • УП «Браслаўскі коопзаготпром» — каўбасныя вырабы і мясныя паўфабрыкаты,
  • Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».

Браслаў — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Турагенцкую і тураператарскую дзейнасць ажыццяўляюць турысцка-аздараўленчае прыватнае дачэрняе УП (ТАПДУП) «Браслаўскія азёры» (туркомплексы: «Дрывяты», «Золава», «Слабодка») і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». 2 гасцініцы, у т.л. «Заезны двор». Дамы паляўнічага «Абаб'е», «Браслаў», дом рыбака «Леошкі», агратурыстычная сядзіба «На Браслаўскіх азёрах». Размешчаны ў сэрцы Беларускага Паазер'я, Браслаў з даўніх часоў прыцягваў турыстаў. Штогод сотні тых, хто адпачывае з Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі і многіх іншых краін прыязджаюць у Браслаў купляцца ў чыстых азёрах, палавіць рыбу або агледзець славутасці азёрнага края. Горад стаіць на беразе найбуйнейшага ў раёне возера Дрывяты, на берагах якога маецца мноства пляжаў, кемпінгаў і баз адпачынку. У самім горадзе ёсць некалькі гасцініц і турбазы «Дрывяты». Акрамя таго, да паслуг адпачываючых многія мясцовыя жыхары ў летні перыяд здаюць дома або пакоі, даюць напракат лодкі, веласіпеды, паказваюць рыбныя месцы.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Браслаў мае добрае транспартнае паведамленне з іншымі гарадамі краіны. Праз горад праходзяць аўтадарогі ЛагойскГлыбокае — мяжа Латвіі, Полацк — Браслаў і Браслаў — Мядзел. Маюцца рэгулярныя аўтобусная зносіны з Рыгай, Мінскам, Віцебскам, Полацкам, Міёрамі, Глыбокім.

Гарадскі транспарт прадстаўлены 3 маршрутамі аўтобусаў. Чыгуначнага паведамлення ў Браславе няма.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. ХРОНИКА БЫХОВЦА.
  4. ХРОНИКА польская, литовская, жмудская и всей Руси.
  5. 940 год з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах (1065) г. Браслава.
  6. Brasla (Gaujas pieteka).
  7. Семянчук, Г.М. Браслаў / Г. М. Семянчук // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 218 – 222. — ISBN 5-85700-077-7.
  8. Płonące Kresy… S. 107
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 9,5 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Damian Markowski: Płonące Kresy. Operacja «Burza» na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 2011, s. 320. ISBN 978-83-7399-454-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]