Музей абароны Масквы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны музей абароны Масквы
Заснаваны 25 снежня 1979 года
Адкрыты 1981
Месцазнаходжанне Расія, г. Масква, Мічурынскі праспект, Алімпійская вёска, 3
Дырэктар Серабрава Алена Уладзіміраўна[1]
gmom.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны музей абароны Масквымузей, прысвечаны Маскоўскай бітве, а таксама памяці абаронцаў сталіцы. Штат музея складаецца з 60 чалавек, з іх 22 — навуковыя супрацоўнікі[2].

Гісторыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Музей абароны Масквы быў заснаваны 25 снежня 1979 года на гістарычным месцы: тут у 1941 годзе знаходзіліся абарончыя межы[2]. Пачатак музею паклала выстаўка да 40-годдзя Маскоўскай бітвы, на якой былі пададзены дакументы і ўзбраенне 1941—1942 гадоў[2]. З 1981 года музей адкрыты для наведнікаў. А ў 1994 годзе была праведзена рэканструкцыя экспазіцыйных залаў музея. Пастаянная экспазіцыя створана толькі ў 1995 годзе і прымеркавана да 50-годдзя Перамогі[3].

Музей займае два ніжнія паверхі ў пяціпавярховым будынку, пабудаваным для адміністрацыі Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе. Ля ўваходу размешчана вайсковая тэхніка часоў ВАВ[2].

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя музея ўлучае каля 4000 сапраўдных экспанатаў, сярод якіх дакументы, фатаграфіі, зброю, карціны, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абароны Масквы. У шасці залах музея знаходзяцца сем тэматычных кампазіцый. Экспазіцыя кожнай залы прысвечана пэўнаму падзелу абароны горада[2]:

  1. Першыя месяцы вайны. Экспазіцыя залы ахапляе падзеі 1941—1942 гадоў і сканцэнтравана на фармаванні дывізій народнага рушэння, эвакуацыі насельніцтва і прадпрыемстваў сталіцы, а таксама Смаленскай бітве.
  2. Абарона Масквы ад варожай авіяцыі. Вялікае месца адведзена экспазіцыі, якая расказвае пра вычыны салдатаў СПА, якія тры гады адбівалі атакі фашысцкай арміі. Самы значны экспанат — сапраўдны аэрастат загароды.
  3. Гераічная абарона Масквы, Масква прыфрантавая. Зала падзеленая на дзве выстаўкі: тут пададзена абмундзіроўка і рыштунак салдатаў Чырвонай Арміі, якія абаранялі сталіцу, і салдат нямецкіх дывізій, што атакавалі яе.
  4. Контрнаступ. Выстава прысвечана зваротнаму наступу савецкіх войскаў пасля бітвы пад Прохараўкай.
  5. Перамога. Экспазіцыя размешчана на двух узроўнях, дзе паказаны баявы шлях сфармаваных ваярскіх частак савецкай арміі ад Масквы да Берліна і Японіі.
  6. Памяць пра вайну і загінулых святая. На выставе пададзены асабістыя рэчы ўдзельнікаў ВАВ, якія расказваюць пра паваеннае жыццё выжылых і ўшаноўваюць памяць загінулых. Сярод сходаў музея вялікая калекцыя ўзнагарод, мастацкія выданні пра бітву за Маскву, а таксама скульптура Даніэля Мітлянскага[4]. Асобны стэнд прысвечаны маршалу Жукаву, чатырохразоваму Гераю Савецкага Саюза, дзе вывешаны яго партрэт і знаходзяцца некалькі прадметаў, якія належалі яму[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Музей обороны Москвы(недаступная спасылка). Портал открытых данных Правительства Москвы (26 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 16 сакавіка 2017.
  2. а б в г д Музей обороны Москвы 1997.
  3. Государственный музей обороны Москвы (Москва). World.Walk.info (26 красавіка 2017). Праверана 16 сакавіка 2017.
  4. Государственный музей обороны Москвы: свидетельство великого подвига. Rus-Ekskurs.net (26 красавіка 2017). Праверана 16 сакавіка 2017.
  5. Государственный музей обороны Москвы. Mos-Holidays.ru (26 красавіка 2017). Праверана 16 сакавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей обороны Москвы // Москва: Энциклопедия / Глав. ред. С. О. Шмидт; Сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — Москва: Большая Российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — ISBN 5-85270-277-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]