Музей горада Заграба
Музей горада Заграба | |
---|---|
харв.: Muzej grada Zagreba | |
Заснаваны | 1907 |
Адкрыты | 1907 |
Месцазнаходжанне | Заграб, Opatička, 20 |
Памеры фонду | 4 500 item[1] |
Адрас | Opatička ulica 20, 10000 Zagreb |
mgz.hr (харв.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей горада Заграба (харв.: Muzej grada Zagreba; вядомы таксама пад абрэвіятурай MGZ) — гарадскі музей у сталіцы Харватыі Заграбе, прысвечаны мінулым і цяперашнім гістарычным, палітычным і культурным падзеям, з’явам і асобам, звязаным з горадам.
Размяшчэнне і рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў адрэстаўраваным манументальным комплексе (Вежа Папова, абсерваторыя і млын) былога кляштара кларысак, пабудаванага ў 1650 годзе, і размешчанага па адрасе: вул. Опатычка (Opatička), дом. 20.
Рэжым работы (для наведвальнікаў):
- з аўторка па пятніцу — з 10.00 да 18.00;
- па суботах — з 11.00 да 19.00;
- па нядзелях — з 10.00 да 14.00;
- У панядзелак зачынены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей горада Заграба быў створаны ў 1907 годзе культурным таварыствам «Братэрства харвацкага змея» (харв. Braca hrvatskoga zmaja).
Музейная ўстанова сваёй досыць шырокай экспазіцыяй асвятляе этапы культурнай, мастацкай, эканамічнай і палітычнай гісторыі Заграба, ахопліваючы вялікі часовай перыяд — ад рымскіх знаходак на тэрыторыі горада да сённяшняга часу. Калекцыі музея складаюць каля 75 000 адзінак захоўвання, размешчаных у сістэматычным парадку, раскрываючы як гістарычнае развіццё горада, так і побыт заграбцаў на розных гістарычных этапах, а таксама жыццё і творчасць выбітных постацяў нацыянальнай гісторыі і культуры, звязаных з горадам.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]макет Каптола
|
герб Заграба
|
харвацкія старадрукі
|
Зноскі
- ↑ http://mgz.hr/hr/o-muzeju/opci-podaci/ Праверана 8 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вэб-старонка музея (харв.) (англ.)
- Музей горада Заграба на Заграбскім інфармацыйна-турыстычным партале (англ.)