Мулату Тэшомэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мулату Тэшомэ
Mulatu Teshome in Warsaw - 2018 (40792938585) (cropped).jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, палітык
Веравызнанне: Эфіопская праваслаўная царква
Нараджэнне: 1955

Мулату Тэшомэ (англ.: Mulatu Teshome, амх.: ሙላቱ ተሾመ; 1955, Аромія, Эфіопія) — абраны парламентам прэзідэнт Эфіопіі з 7 кастрычніка 2013 года.

Мулату Тэшомэ нарадзіўся ў горадзе Арджа, правінцыя Велега (цяпер — частка Ароміі), (Эфіопская імперыя) ў 1955 годзе (па некаторых дадзеных, у 1956 годзе). Належыць да народа арома. Вучыўся ў Пекінскім універсітэце, дзе вывучаў міжнароднае права і іншыя палітычныя навукі. Нейкі час выкладаў за мяжой.

З'яўляецца прафесійным дыпламатам. Значную частку свайго жыцця правёў за мяжой, працуючы ў пасольствах і консульствах Эфіопіі. Займаў розныя дыпламатычныя пасады. Быў паслом у Кітаі, Аўстраліі, Японіі і Турцыі. Непрацяглы час (з 2001 па 2003 гады) узначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і гарадскога развіцця Эфіопіі.