Мустафа Тамбур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мустафа Тамбур
Дата нараджэння 24 ліпеня 1982(1982-07-24) (41 год)
Прыналежнасць ВРС
Бітвы/войны Дарфурскі канфлікт, Канфлікт у Судане (2023)

Мустафа Тамбур (араб. مصطفى تمبور‎‎; нар. 24 ліпеня 1982) — лідар адной з фракцый групоўкі «Вызваленчы рух Судана».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў дарфурскім горадзе Залінгея. Вывучаў права ва Універсітэце Аль-Нілейн[1]. Далучыўся да антыўрадавай групоўкі «Вызваленчы рух Судана» (ВРС).

2 верасня 2017 года недалёка ад Залінгеі на Тамбура напала банда з сямі чалавек на чале з двума лейтэнантамі, адзін з якіх быў байцом Сіл аператыўнай падтрымкі (САП). Пры нападзе былі параненыя маці, брат і сястра баевіка[2].

У 2018 годзе разам са сваімі прыхільнікамі стварыў уласную фракцыю і аддзяліўся ад ВРС[3]. У 2020 годзе фракцыя Тамбура падпісала з урадам мірнае пагадненне і прыпыніла баявыя дзеянні супраць афіцыйнага Хартума[4][5]. У 2022 годзе ён выступіў з ініцыятывай па прымірэнні грамадства, каб спыніць канфлікт у Дарфуры[6].

8 мая 2023 года падчас канфлікту паміж урадам і САП дом Тамбура ў Хартуме быў атакаваны[7]. 17 ліпеня мяцежнікі забілі аднаго з яго братоў[8][9]. 31 ліпеня фракцыя Тамбура заявіла, што падтрымае ўлады ў барацьбе з САП[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. من هو مصطفى تمبور رئيس حركة جيش تحرير السودان (ар.). Al-Bayan News. Праверана 6 жніўня 2023.
  2. حركة/ جيش تحرير السودان تدين محاولة إغتيال الرفيق/ مصطفي نصر الدين تمبور. Sudaress. Праверана 6 жніўня 2023.
  3. mozdapress. حركة تحرير السودان بقيادة (تمبور) تقرر الخروج عن الحرية والتغيير (ар.). Sudan Tribune (15 чэрвеня 2022). Праверана 6 жніўня 2023.
  4. نيوز, الحياة. رئيس حركة جيش تحرير السودان : سنعمل مع شركائنا والحكومة من أجل تحقيق السلام (ар.). el-Hayat News (14 ліпеня 2022). Праверана 6 жніўня 2023.
  5. مصطفي تمبور : التدخل الاجنبي في شؤون البلاد سيقود الي التمزق والانهيار (ар.)(недаступная спасылка). RMC (23 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
  6. Sudan Liberation Movement, Led by Tambour, Launches Initiative for Reconciliation in Darfur (англ.). suna-news.net. Праверана 6 жніўня 2023.
  7. الدعم السريع تنهب منزل مصطفى تمبور قائد حركة تحرير السودان | صحيفة الظهيرة (ар.). Al-Dhahira Newspaper (12 мая 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  8. اتهام لـ«الدعم السريع» بتصفية قيادي بحزب المؤتمر السوداني (ар.). Sudanese Altaghyeer newspaper (18 ліпеня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  9. الدعم السريع تنهب منزل مصطفى تمبور قائد حركة تحرير السودان (ар.). Al-Dhahira Newspaper (12 мая 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  10. SudanTribune. SLM faction joins Sudanese army against RSF in Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (1 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.