Муха базарная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муха базарная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Musca sorbens


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  411865
EOL  710770

Муха базарная (Musca sorbens) — двукрылае насякомае сямейства Сапраўдныя мухі (Muscidae).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана ў Афрыцы, Азіі і Ціхакіянскім рэгіёне. Сустракаецца ў Закаўказзі, Сярэдняй Азіі, Казахстане, у Расіі вядома ў субтрапічнай зоне.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Патрабавальная да тэмпературы (ад 28 да 40 °C) і вільготнасці (больш за 85%) паветра[1].

Пасялковы паўэндафільны від. Вялікую частку часу мухі праводзяць на адкрытым паветры, канцэнтруючыся каля кірмашоў і фекаліяў. Могуць залятаць у памяшканні, дзе дасягаюць высокай колькасці. Размножваецца толькі ў тых населеных пунктах, дзе на зямлі прысутнічаюць экскрыменты чалавека.

З'яўляецца факультатыўным гематафагам. Мухі харчуюцца фруктовымі сокамі, мясам, малочнымі прадуктамі. Ахвотна нападаюць на чалавека, злізваючы пот, выдзяленні слізістых абалонак вачэй і крывяністы эксудат ран.

Распаўсюднік вочных хвароб і кішачных інфекцый[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ramesh, Anita; Bristow, Julie; Kovats, Sari; Lindsay, Steven W.; Haslam, Dominic; Schmidt, Elena; Gilbert, Clare (2016). "The impact of climate on the abundance of Musca sorbens, the vector of trachoma". Parasites & Vectors. 9 (48): 28–32. doi:10.1186/s13071-016-1330-y. PMC 4730668. PMID 26817815.
  2. Дербенева-Ухова В. П. Синантропные мухи // В кн.: Руководство по медицинской энтомологии. М.: Медицина, 1974, С.176-203