Муха звычайная, безвалоска звычайная (Psila fimetaria) — насякомае сямейства безвалосак атрада двухкрылых.
Даўжыня каля 9 мм. Цела слабаапушанае, жаўтаватае. Галава трохвугольная. Вочы фасетачныя, вялікія. Вусікі кароткія, трэці членік круглявы або авальны. Ногі доўгія. Крылы празрыстыя.
Пашырана ў Еўропе, у тым ліку на Беларусі. Фітафаг. Лічынкі развіваюцца на асоках.
Ператварэнне поўнае. Кукалка ў несапраўдным кокане. 1—2 генерацыі за год.
Муха звычайная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.