Му Цы
Му Цы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1210[1] ці 1220[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1270 ці 1280[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | бхікшу, мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Му Цы (1181/1210, правінцыя Сычуань, Кітай — 1250/1281, правінцыя Чжэцзян, Кітай) — адзін з вядучых прадстаўнікоў чаньскага жывапісу і найбуйнейшы мастак эпохі Паўднёвая Сун.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Му Цы — псеўданім будыйскага манаха Фачаня (у свеце насіў прозвішча Лі). Атрымаўшы традыцыйную адукацыю, ён пераехаў на паўднёвы ўсход і прыняў будызм. Спачатку Му Цы стаў паслушнікам у манастыры Чанцынсы (правінцыя Чжэцзян), а праз некаторы час — настаяцелем ім жа заснаванага манастыра Людунсы ў прыгарадзе сталіцы Ліньань, куды ў свой час прыязджаў жыць жывапісец Лян Кай.
Прайшоў навучанне ў вядомага ў той час чаньскага мастака Учжунь Шыфаня і падтрымліваў цесныя кантакты з японскімі манахамі, якія жылі ў сталіцы Паўднёвай Сун, таму пераважная большасць работ Му Цы ў хуткім часе апынулася ў будыйскіх манастырах Японіі.
У манастыры Людунсы, які ўзначальвае Му Цы, узнік галоўны цэнтр чаньскага жывапісу. Манах ствараў свае творы, не выходзячы за межы асноўных кітайскіх жанраў.